Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
23.11.2017 Грамадства
Калі пачнуць "чхаць" у Пінску і Берасці, то нехта ў Менску рызыкуе падхапіць запаленне лёгкіх...
 
Цікавае развіццё атрымала знакамітая гісторыя ў Пінску, апублікаваная на youtube.com канале Народны Рэпарцёр у канцы верасня.
 
27 верасня ў інтэрнэце на youtube.com і сацыяльных сетках выйшаў відэаролік пад назвай «Гарачая феміна супраць бясстраснай Фэміды» . А ўжо 28 верасня ў Пінскім ГАУС было зарэгістравана заява Кахнюк Святланы Васільеўны, у якой яна просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці грамадзян Радзько Віталя Апанасавіча і Пятрухіна Сяргея Сяргеевіча, якія, нібыта, публічна абразілі яе гонар і годнасць і абвінавацілі яе ў цяжкіх злачынствах і змове са службовымі асобамі ў вышэйзгаданым рэпартажы на канале Народны Рэпарцёр.
 
 
Пастанову склаў старшы вучастковы інспектар Пінскага ГАУС капітан міліцыі Ялец, а падпісаў намеснік начальніка Пінскага ГАУС падпалкоўнік Анатоль Калядзіч.
Ну і што, скажаце вы, зашыбісь, радавацца трэба, з крымінальнай справы саскочылі! Не, сябры, не той гэта выпадак. Бо калі б была ўзбуджаная крымінальная справа, давялося б праводзіць паўнавартасныя і маштабныя мерапрыемствы ў рамках справы.
 
І ўсе гэтыя, па словах Кахнюк «паклёпы і здагадкі» напэўна ператворацца ў нармальную доказную базу мабыць для некалькіх крымінальных спраў.
 
Калі падысці да гэтага аб'ектыўна і прынцыпова, як таго і патрабуе закон, не зважаючы на пасты, пасады і званні... Тым больш і Радзько, і Рагальский і астатнія, пакуль ананімныя ў сілу шэрагу прычын, крыніцы ў адкрытую кажуць носьбітам пагонаў і іншых спецыяльных званняў: «Хлопцы, давайце, працуйце, раследуйце, а мы вам дапаможам з доказамі ў поўным аб'ёме!
 
Толькі адна ў сведак есць ўмова - следства павінны весці не пінскія і ня брэсцкія міліціянты, бо веры, прабачце, ім няма. І падстаў для гэтага даволі дастаткова... Вось Святлана Васільеўна не дасць зманіць - заяву кінула, а яе "пракінулі", ды яшчэ так груба. Вот былы суддзя Пастухоў наўрад ці такое бязладдзе дапусціў бы...
 
І яшчэ. Адну з прычын адмовіць Кахнюк ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па яе заяве, пінскі капітан Ялец указаў так: "Апытаць у рамках праверкі Радзько В.А., Пятрухина С.С., Гарбунова З. П. не прадставілася магчымым".
 
Нейкія млявыя органы ў нас, нейкая прафесійная імпатэнцыя праглядаецца... А можа проста не хочуць, па цалкам па вытлумачальным падставах. Бо калі пачнуць "чхаць" у Пінску і Берасці, то нехта ў Менску рызыкуе падхапіць запаленне лёгкіх...