Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр
04.10.2017 Грамадства
Тыпова беларуская гісторыя – начальнік збіў падначаленага
 
10 верасня 2017 года ў лакаматыўным дэпо «Брэст-Усходні» здарылася невялікае непаразуменне. Выконваючы абавязкі брыгадзіра Уладзімір Місіюк беспадстаўна збіў свайго падначаленага Аляксандра Голікава. Хоць прычына, вядома, была.
 
Аляксандар Голікаў: «А ў мяне даведка была на лёгкую працу. На пазваночнік рабілі аперацыю. Кісту выразалі. На працягу месяца я не павінен падымаць больш за 7 кг.
 
Ён ненавідзіць мяне, што я вернік, ну, баптыст.
 
Я баптыстаў ненавіджу – ён крычаў і да таго падобнае».
 
Аляксандр выклікаў міліцыянтаў. Тыя склалі пратакол па версіі в. а. брыгадзіра, маўляў, Голікаў першым ударыў Місіюка, што пацвердзіў яшчэ адзін з падначаленых Місіюка Ілля Басацкі. Начальства пачало аказваць ціск на Голікава. Начальству, бачыце, не спадабалася, што Голікаў зладзіў разборкі з міліцыяй і вынес смецце з хаты – Голікаў звольніўся па пагадненні бакоў.
Дамагчыся каментароў ад шматлікага кіраўніцтва не атрымалася. Усе ў адзін голас адказвалі: «каментаваць адмаўляемся», або проста клалі трубку. Мяркую, што дзякуючы нашаму ўмяшанню, выставіць дурнем Голікава не атрымалася.
 
Пасля нашай абтэлефаноўкі бонзаў «Брэст-Усходняга» Уладзімір Місіюк памяняў тактыку і на судзе цалкам прызнаў сваю віну і атрымаў 10 базавых штрафу. Аляксандр змагацца далей не будзе. У яго няма грошай на адваката і няма жадання працаваць у гэтым калектыве. Па словах Голікава, начальнік паліўнай базы Стрэльнікаў збірае з работнікаў па 10 рублёў, каб Місіюк выплаціў адміністрацыйны штраф за гэтую бойку. Гэтай прымусовай данінай задаволеныя не ўсе.
 
Такая вось тыпова беларуская гісторыя.