Архіў навінаў
30.12.2016 Грамадства
Выбарчы пікет асабістая ініцыятыва даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ Міколы Чарнавуса
 
З0 снежня завершыўся суд над Рыгорам Грыкам, даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ Міколы Чарнавуса.
 
Сам экс- кандыдат на судзе не прысутнічаў, але ў матэрыялах справы былі ягоныя пісмовыя сведчанні, што плакаты, якія выкарыстоўваў Рыгор Грык, ягоная давераная асоба падчас выбараў, цалкам адпавядалі праграме кандыдата і рыхтаваліся імі супольна.
Суддзя Аксана Ліцьвінчык не прыняла да ўвагі гэтыя сведчанні і палічыла выбарчы пікет асабістай ініцыятывай Рыгора Грыка, на які Рыгор Грык заяўкі не падаваў, а таму парушыў Закон «Аб масавых мерапрыемствах...»
 
У выніку суд пастанавіў пакараць экс-давераную асобу кандыдата Рыгора Грыка штрафам памерам у 50 базавых велічынь (1050 демінаваных рублёў) нібыта за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета.
Рыгор Грык мае намер абскардзіць гэтае пакаранне.
 
Нагадаем:
 
29 снежня ў судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна распачаўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы грамадскага актывіста Рыгора Грыка. Справу разглядае іншы суддзя, Ліцьвінчык, адпаведна рашэння Брэсцкага абласнога суда.
Нагадаем, 3 лістапада суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна завочна пакараў грамадскага актывіста Рыгора Грыка штрафам памерам у 50 базавых велічынь (1050 демінаваных рублёў) нібыта за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета другі раз за год. Грамадзкі актывіст абскардзіў пастанову ў вышэйстаячай інстанцыі.
 
У Брэсцкім абласным судзе Рыгор Грык патлумачыў суду, што ў ягоных дзеяннях небыло складу правапарушэння, бо пікет аб якім ідзе мова, праводзіўся ў рамках выбарчага заканадаўства. Тады былі выбары Палату прадстаўнікоў, а ён быў даверанай асобай кандыдата Міколы Чарнавуса. У агітацыйны перыяд кандыдат уведаміў, адпаведна заканадаўства, гарацкія ўлады аб месцы і часе правядзення пікета ў вызначаным уладамі месцы. Я праводзіў агітацыйны пікет і нічога не парушыў. Былая давераная асоба кандыдата прасіў суд справу спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.
 
Па разглядзе справы суддзя Брэсцкага абласнога суда Грыгаровіч прыняў пастанову, адмяніць пастанову Баранавіцкага суда і адправіць на паноўнае разбіральніцтва ў баранавіцкі суд да іншага суддзі.
 
Суд выслухаў тлумачэнні Рыгора Грыка па справе, што пікет па якім ідзе разбіральніцтва, праводзіўся ў рамках выбарчага заканадаўства, і ў выпадку парушэнняў з броку кандыдатаў павінна была рэагаваць акруговая выбарчая камісія. Заўваг з боку камісіі не было, бо не было парушэнняў.
 
Суд паўторна дапытаў 2 міліцыянтаў, м-раў Паплаўскага і Казачэнка, якія падцвердзілі, што пікет праходзіў у парку, месцы вызначаным гарацкімі ўладамі для перадвыбарчай агітацыі.