Архіў навінаў
29.12.2016 Грамадства
Міністр аховы здароўя Васіль Жарко стаў віцэ-прэм'ерам
 
Віцэ-прэм'ерам у пытаннях сацыяльнай сферы прызначаны міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Раней гэтую пасаду займала Наталля Качанава, якая пайшла на павышэнне — кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.
 
Васілю Жарко 60 гадоў, ён родам з вёскі Леснікі Драгічынскага раёна. Ад мая 2006 года ён з'яўляўся міністрам ахоавы здароўя.
 
Спадар Жарко першую адукацыю атрымаў у медвучылішчы ў Юрацішках Іўеўскага раёна. Потым служыў у войску ў Арэнбургу (Расія), быў вайсковым фельчарам. З другой спробы паступіў у Мінскі медінстытут. У ВНУ адзначыўся не толькі ў вучобе, але і па камсамольскай лініі.
 
Па сканчэнні інстытута працаваў у Брэсцкай дзіцячай бальніцы, дзе ў той час таксама працавала Людміла Пастаялка, яшчэ адзін будучы міністр аховы здароўя.
 
Потым Жарко папрацаваў на розных пасадах у Брэсце і Драгічыне. У 2003 годзе перехаў у Мінск — дырэктарам санаторыя «Крыніца». Таксама выконваў абавязкі кіраўніка беларускага Чырвонага Крыжа.
 
Новы міністр аховы здароўя пакуль не прызначаны.
 
http://nn.by