Архіў навінаў
29.12.2016 Грамадства
Яўген Скрабутан віны не прызнае, бо ўшанаванне Дзядоў гэта справа элементарнай людзкай годнасці
 
29 снежня завершыўся суд у судзе Ленінскага раёна г. Брэста над адным з удзельнікаў «Свіслацкага фэсту» Яўгенам Скрабутанам.
 
Нагадаем, Яўген прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне ч. 1 арт. 23.34 КаАП «удзел у несанкцыянаваным мерапрыестве». 8 снежня суддзя Андрэй Канючка адправіў матэрыялы адміністратыўнай справы назад, у Свіслацкі РАЎС, на дапрацоўку.
 
28 снежня разгляд справы працягуўся. Яўген Скрабутан патлумачыў суду, што ўшанаванне нацыянальных і рэлігійных традыцый, у дадзеным выпадку памяці герояў паўстання Кастуся Каліноўскага на “Дзяды”, паводле арт. 3 Закона «Аб масавых мерапрыемствах» не з’яўляецца масавым мерапрыемствам. Тэрміны «мітынг» і «вулічнае шэсце», якія выкарыстаныя ў пратаколе не адпавядаюць рэчаіснасці.
 
29 снежня былі дапытаныя ў якасці сведак па справе супрацоўнікі Свіслацкага РАЎС Юры Генрыхавіч Садоўскі і Аляксандр Анатолевіч Гуштын.
 
Як апынулася сведка Садоўскі з“яўляецца начальнікам інспекцыіі па справах непаўнагадовых Свіслацкага РАЎС. У сваіх сведчаннях ён распавёў аб перамяшчэннях грамадзян падчас Дзядоў ў Свіслачы, па тратуарах, сходам... , якія ён называў маршрутам. Суддзя Андрэй Канючка сваім пытаннем «Арганізавана?» ўдакладняў сведчанні міліцыянта. - Так, - адказваў той. Садоўскі казаў, што выступоўцы гаварылі аб гісторыі паўстання..., што яны не затрымлівалі ўдзельнікаў, таму што «грубых парушэнняў грамадзкага парадку не было», што асоба удзельніка несанкцыянаванага мерапрыемства Яўгена Скрабутана была высветлена пазней адпаведнымі структурамі, начальнік ААПП Свіслацкага РАЎС Песняк сказаў, што гэта Скрабутан.
 
Наступны сведка Гуштын апынуўся началнікам ІЧУ Свіслацкага РАЎС. Ён дадаў фарбаў да матэрыялаў справы, маўляў акрамя асобы Каліноўскага ўздымаліся іншыя пытанні – адносна ўлады. Каля помніка Каліноўскаму людзей паболела, лідеры выступалі, выкарыстоўвалі свае «речёвкі» - людзей аб“ядноўвала адна ідэя, адна мэта, крычалі «Жыве Беларус!», «Жыве, жыве...». Некаторыя чыталі вершы палітызаванага зместу, аб неабходнасці барацьбы за незалежнасць Беларусі, і імкненне да Свабоды. Казалі аб гісторыі гімназіі...
 
- У Якушоўку я прыехаў адным з першых, там сабралось чалавек 45. Там памятны камень і крыж. Заклікалі да барацьбы за Волю супраць існай улады, раскідваць улёткі...
 
Што гэта Скрабутан мне сказалі, спецслужбы высвятлялі асобы ўдзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства. Што яно несанкцыянаванае нам сказалі ў той дзень на «разводзе»...
 
Прыцягваемы да адміністратыўнай адказнасці па ч.1 арт 23.34 КаАП Яўген Скрабутан звярнуў увагу суда на тое, што падчас адміністратыўнага працэса яго не азнаёмілі з ягонымі правамі, што участковы, які напісаў, што ён, як прыцягваемый да адказнасці, нібыта адмовіўся ад азнаямлення з пратаколам, хлусіць, што пераслед за Дзяды, за ўшанаванне памяці продкаў, паўстанцаў Каліноўскага, гэта нечая палітычная замова.
 
Пасля кароткага перапынку суддзя суда Ленінскага раёна г.Брэста Андрэй Уладзіміравіч Канючка абвесціў пастанову суда, дзе палічыў віну Яўгена Скрабутана цалкам даказанай і пастанавіў пакараць яго штрафам у памеры 5 базавух адзінак (105 рублёў).
 
Яўген Скрабутан віны катэгарычна не прызнае, бо ўшанаванне народных і рэлігійных традыцый «Дзядоў» гэта справа сумлення, самапавагі, элементарнай людзкай годнасці, якая не рэгляментуецца Законам «Аб масавых мерапрыемствах...», і мае намер абскардзіць пастанову суда ў Брэсцкім абласным судзе.