Архіў навінаў
24.12.2016 Грамадства">
24.12.2016 Грамадства<
«Хрыстус нарадзiўся, Бог аб’явiўся!»
 
Глыбокапаважаныя браты i сёстры, людзi добрай волi, суайчыннiкi!
 
Сардэчна вiтаю вас усiх гэтым святочным воклiчам i вiншую з радасным i поўным духоўнага зместу святам Божага Нараджэння. Евангелле прадстаўляе кранальную сцэну Божага Нараджэння. Марыя з Юзафам шукаюць месца, дзе мог бы нарадзiцца Збаўца свету. Яны стукаюць у дзверы розных дамоў i гатэляў, але iх нiдзе не прымаюць. Сапраўды, як кажа св. апостал Ян, Езус прыйшоў да сваiх, але яны Яго не прынялi. Гiсторыя Бэтлеемскай ночы не завяршылася. Езус стукае ў дзверы нашых сэрцаў. Ён хоча быць з намi i адарыць нас сваiм словам i збаўчай ласкай. Цi дзверы нашых сэрцаў адчыненыя?
 
Цi чакаем Езуса? Цi ахвотна Яго прымаем? Мы заўсёды iмкнёмся да нейкай мэты. Хочам быць багатымi, славутымi, папулярнымi. Аднак спаўненне ўсiх гэтых жаданняў не можа нас задаволiць да канца, аб чым сведчыць штодзённае жыццё. Таму мы павiнны iмкнуцца да таго, што нiколi не завяршыцца i будзе прадаўжацца вечна, менавiта да Бога.
 
Нездарма св. Аўгусцiн кажа, што не супакоiцца сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Богу. Нараджэнне Хрыста — гэта ўваход бязмежнага Бога ў вобразе малога бездапаможнага дзiцяцi ў гiсторыю чалавецтва з мэтай прыняць на сябе яго грахi i перажыць драму як аддалення, так i вяртання чалавека да Бога.
 
Дзякуючы таямнiцы Уцелаўлення Бог з чалавечым сэрцам i тварам прыйшоў на нашу зямлю i стаў нашым спадарожнiкам на шляхах нашага жыцця. Таму Божае Нараджэнне — гэта аднаўляемая кожны год магчымасць паглыбiць прысутнасць Бога сярод нас i нашу еднасць з iм з мэтай аднаўлення нашага духоўнага жыцця ў адпаведнасцi з духам Евангелля i вучэння Касцёла.
 
А аднаўляць ёсць што. Сучасны свет усё больш i больш акунаецца ў розныя крызiсы, лiхаманкава шукае выйсця з iх i, абапiраючыся толькi на свае чалавечыя сiлы i магчымасцi, не можа знайсцi. Пры гэтым ён забываецца, што прычыну ўсiх крызiсаў найперш неабходна шукаць у маральным крызiсе, якi завалодаў чалавецтвам, а выйсце з iх — у Божай дапамозе. Езус нездарма сказаў, што без Яго нiчога не зможам зрабiць. Чалавецтва перажывае крызiс сям’i як галоўнай клеткi кожнага грамадства. Дэвальвуецца Божы дар жыцця, якое становiцца таварам. Выкарыстоўваючы найноўшыя дасягненнi навукi, жыццём можна манiпуляваць. Сучасныя медыя i культура, замест таго, каб несцi агульначалавечыя i маральныя каштоўнасцi, часта прапагандуюць амаральныя сцэны. Новымi багамi становяцца славутыя артысты, спартоўцы, палiтыкi, багацце i г. д. Пашыраецца практыка супярэчнай духу хрысцiянства магii, акультызму, астралогii, азартных гульняў, вядзьмарства, хэлоўiна i да таго падобнага, што ўцягвае чалавека ў новыя залежнасцi, якiя вядуць да жыццёвых трагедый.
 
Гэтыя i iм падобныя паталогii сучаснага свету ўспрымаюцца як прагрэс, праяўленне свабоды i рэалiзацыя правоў чалавека, забываючыся пра правы Бога. Усё гэта чынiць чалавека залежным, а не свабодным, i вядзе да зневажання чалавечай годнасцi, якая становiцца запраграмаваным аб’ектам, з якiм можна чынiць усё што хочацца, як кажа Папа Францiшак. Падобна таму як законы фiзiкi няўмольныя i немагчыма доўга стаяць на нахiльнай паверхнi, таксама немагчыма нармальна жыць, не захоўваючы Божы закон.
 
Нашы продкi падчас ганенняў на Касцёл захавалi веру i выйгралi з несвабодай, а цi мы выйграем са свабодай, якая з’яўляецца вельмi патрабавальным выклiкам? Дзе шукаць выйсця ў такой сiтуацыi, якая ўсё больш нагадвае пра маральную ноч? Сёння Касцёл кiруе наш позiрк у напрамку Бэтлеема, дзе заззяла Бэтлеемская зорка, святло якой свецiць святлом вечна жывога i актуальнага Евангелля. Каляды прыходзяцца на час зiмняга сонцастаяння. Падобна таму як святло прабiваецца падчас самай цёмнай пары года, таксама i Божае Нараджэнне дае нам магчымасць духоўна адрадзiцца i ўзрастаць у Божым святле, якое свецiць у духоўнай цемры сучаснага свету. Таму мы павiнны засяродзiцца не толькi i не столькi на знешнiм святкаваннi Божага Нараджэння, але на яго сутнасцi. Менавiта, цi мы дазваляем Езусу нарадзiцца ў нашых сэрцах i душах, каб Яго духоўная энергiя дапамагла нам вырашыць праблемы i крызiсы, з якiмi мы сустракаемся.
 
У цiшынi Бэтлеемскай ночы ўважлiва прыслухаймася i пачуем стук Езуса ў дзверы нашых сэрцаў, не боймася прыняць Яго, а Ён нас духоўна пераменiць i адорыць новай надзеяй. У гэтае радаснае i збаўчае свята Божага Нараджэння сардэчна вiншую ўсiх вас, браты i сёстры, людзi добрай волi! Няхай Езус сваёй ласкай нараджаецца ў вашых душах, каб быць прысутным на вашых жыццёвых шляхах, як той, якi ёсць дарогай, праўдай i жыццём.
 
Вiншую хрысцiян iншых канфесiй, якiя сёння святкуюць Божае Нараджэнне. Жадаю iм поўнi святочнай радасцi i дароў Нованароджанага Збаўцы. Са словамi найлепшых пажаданняў звяртаюся да праваслаўных братоў i сясцёр, якiя перажываюць благаслаўлёны час падрыхтоўкi да святаў Божага Нараджэння паводле юлiянскага календара, каб праз два тыднi мы аб’ядналiся ў супольным святкаваннi радаснай таямнiцы Уцелаўлення Сына Божага.
 
Вiншую ўсiх людзей добрай волi. Каляды належаць ўсяму свету, бо Сын Божы стаўся чалавекам дзеля збаўлення ўсiх людзей.
 
Усiм вам, дарагiя браты i сёстры, суайчыннiкi, жадаю поўнi ласкi Немаўляцi Езуса i Яго супакою на святы Божага Нараджэння i на наступаючы новы, 2017 год!
 
https://charter97.org/ru/news/2016/12/24/235439/