Архіў навінаў
23.12.2016 Гісторыя
23 сьнежня 1595 году была падпісаная Берасьцейская царкоўная унія.
 
Паводле гэтага рашэньня беларускія і ўкраінскія ярархі Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавілі еднасьць з Ватыканам на тэрыторыі Рэчы Паспалітай
 
Унія царкоўная (лат. злучэнне) — зліццё спавяданняў праваслаўнага і каталіцкага, прытым, з аднаго боку, прызнаецца вяршэнства папы, чысцілішча, знаходжанне Святога Духу і ад Сына, з іншай — дапушчаецца шлюб белага духавенства і набажэнства на роднай мове, з захаваннем усходніх абрадаў.
 
Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Яфрона, 1890 :
 
" Унія не была выпадковай з'явай; яна не была і вынікам толькі асабістых разлікаў і свавольных дзеянняў асобных прадстаўнікоў праваслаўнай царкоўнай іерархіі. Яна была абумоўлена гістарычным жыццём рускай праваслаўнай царквы ў Літве і з'явілася яе непасрэдным вынікам.
 
Галоўная перашкода да ўводзін уніі палягала ў тым, што заходне-руская царква была падначалена маскоўскаму мітрапаліту, які заўсёды быў дбайным супраціўнікам не толькі якога злучэння, а нават збліжэння з каталіцкай царквой.
 
Каля 1414 г. у Літве былі вельмі незадаволены маскоўскім мітрапалітам Фоціем.Вітаўт, які кіраваў у той час Літвой, вырашыў заснаваць самастойную літоўскую мітраполію. У 1415 г. у Навагрудку быў скліканы сабор заходне-рускіх праваслаўных біскупаў, і мітрапалітам быў абраны балгарын Рыгор Цамбалак.
 
Пасля смерці Вітаўта думка пра унію не знікала ў Літве. З нагоды злучэння цэркваў уваходзіў у зносіны з папай мітрапаліт Герасім, пастаўлены заходне-рускім мітрапалітам у 1433 г. з смаленскіх біскупаў.
Калі ў 1439 г. была заключана Фларэнтыйская унія, літоўскі ўрад прызнаў яе і права каталіцкага духавенства былі зраўнаваны з правамі праваслаўнага.
 
Падчас кіравання Аляксандра Ягелона была створана новая спроба ўвесці ў Літве унію. У 1498 на кіеўскую мітраполію быў прызначаны смаленскі біскуп Язэп Балгарынавіч, які адразу пачаў дзейнічаць на карысць уніі з Рымам. Ён звярнуўся да папы Аляксандра VI з лістом, у якім спавядаў веру па ўзоры лацінскаму, прызнаваў фларэнтыйскі сабор і аддаваў сябе і сваю царкву пад заступніцтва папы.
 
Пераемнік Аляксандра Жыгімонт I адносіўся да іншаверцаў, пратэстантаў і праваслаўных цалкам міралюбіва: адным з найбольш уплывовых людзей пры ім быў вядомы абаронца праваслаўя ў Літоўскай Русі, князь Кастусь Іванавіч Астрожскі. "
 
Берасцейская царкоўная унія
Рэлігія ў Рэчы Паспалітай XVI стагоддзе, А. Г. Кіркор, 1882
 
1569 Люблінская унія — стварэнне Рэчы Паспалітай
 
1573 Акт Варшаўскай канфедэрацыі — абвяшчэнне роўнасці ўсіх рэлігій.
 
1596 Берасцейская царкоўная унія — прынята для змяншэння межканфесійных супярэчнасцяў і зніжэння ўплыву Масквы на ўнутраныя справы дзяржавы — пераход праваслаўных прыходаў у грэка-каталіцкія (уніяцкія). Як і ў 1439 годзе былі незадаволеныя. Пакутніцкай смерцю загінуў св. Іасафат Кунцэвіч — "апостал яднання", архібіскуп Полацкі, прапаведнік уніі.
Уніяцтва — "беларуская вера"
 
У маскоўскіх дакументах пачатку XVI стагоддзя — ужо праз 30 гадоў пасля Берасцейскай уніі — уніяцтва называецца "беларускай верай". Уніяты складалі ~40% насельніцтва, каталікі ~35%, вернікі РПЦ ~6%.
 
Пераход ва ўніяцтва — "Гэта неправільная фармуліроўка. Праваслаўныя заставаліся праваслаўнымі, проста біскупы дамовіліся, што цяпер яны пераходзяць (ці вяртаюцца, у каталіцкім разуменні) у еднасць з Рымам." — выправіў рэдакцыю прадстаўнік Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
 
Уніяцтва было не столькі рэлігійным выбарам, колькі выбарам цывілізаванай мадэлі. Догмы і абрады праваслаўных, якія прынялі унію, заставаліся ранейшымі. Аднак уплыў Маскоўскага патрыярхату, які жыў па Саборнаму Укладу (асноўнаму закону Маскоўскага царства), больш не аказваў ціск на ўнутраныя справы ВКЛ.
 
[ Цікава параўнаць першы артыкул маскоўскага Саборнага Укладу (дзейнічаў з 1649 па 1832) з першым артыкулам Статута ВКЛ (дзейнічаў з 1566 па 1840). "Всі абывацелі Вялікага княства Літоўскага тым адным правам пісаным і ад нас дадзены павужаныя быці маюць" ( арт. 1, падз. 1,: "Пра персону нашу Гаспадарскую"). ]
 
Пра прагрэсіўны характар уніі кажа жыццяпіс Мялеція Сматрыцкага (1577-1633) — публіцыста, філолага, архібіскупа Полацкага, Віцебскага, Амсціслаўскага, заўзятага абаронцы праваслаўя, зацятага супраціўніка уніі, стваральніка "Граматыкі" — асновы царкоўнаславянскай граматычнай навукі на наступныя 200 гадоў. У 50-летнім узросце ён прымае ўніяцтва.
 
Нараду з магчымасцю рэлігійнага замірэння, унія падняла на якасна новы ўзровень усеагульную адукацыю — па ўсёй краіне адкрываліся школы і калегіумы езуітаў і базыльянаў (уніятаў), якія прынялі езуіцкія стандарты навучання. У іх прымалі да навучання ўсіх, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці. Пра розніцу паміж уніяй і РПЦ шмат сказана ў класічнай працы А. Кіркора "Маляўнічая Расія. Беларускае і Літоўскае Палессе" 1882 і ў выданні Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта, 2002.
 
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі ўступілі ў шэрую палосу сваёй гісторыі.
 
У 1839 уніяцкія прыходы былі перададзены ў кіраванне Маскоўскага патрыярхату РПЦ. Развіццё адукацыі і культуры затармазілася амаль на стагоддзе. На змену школам езуітаў і базыльянаў прыйшлі царкоўна-прыходскія школы РПЦ (адкрыццю тыповай такой школы вялікі А.П. Чэхаў прысвяціў свой аповед "Кашмар")
 
http://history-belarus.by