Архіў навінаў
22.12.2016 Культура
На Піншчыне ўсталявалі мемарыяльны камень у гонар Луізы Арнер Бойд
 
На Піншчыне з’явіўся мемарыяльны знак у гонар амерыканскай экспедыцыі. Увосень 1934 году па пінскім Палессі яе здзейсніла вядомая даследчыца Луіза Арнер Бойд.
 
Знак – гэта вялізны валун з надпісам па-беларуску і па-ангельску. Ініцыятыва належыць інфармацыйна-асветніцкай установе “Інстытуцыйнага развіцця”, якую падтрымаў Пінскі райвыканкам, Амбасада ЗША і Мінкульт. Старшыня Савета арганізацыі Ігар Салавей адзначае, што гэта факт прызнання знакавасці экспедыцыі:
 
– Урэшце памятны знак у гонар экспедыцыі Луізы Арнер Бойд усталяваны пад Пінскам у вёсцы Пінкавічы на тэрыторыі літаратурна-краязнаўчага музея імя Якуба Коласа. Ён з’яўляецца часткай музейнай экспазіцыі, бо гэта між іншым і гісторыя Пінкавіч. Усталяванне памятнага знака – сведчанне таго, на колькі важная справа зроблена амерыканскай вандроўніцай.
 
Луіза Арнер Бойд здзейсніла экспедыцыю па пінскім Палессі як частку шляху ад Львова – да Вільні. Дзякуючы яе здымкам і нататкам, заходні свет пазнаёміўся з палескі краем.
 
http://www.racyja.com