Архіў навінаў
12.01.2016 Грамадства
Фолкавы гурт “Балцкі Субстрат” упершыню ў Берасці
 
У Берасце 10 студзеня адбылася творчая сустрэча з гуртом “Балцкі Субстрат” з Менску, якая праходзіла у душпастырскім цэнтры грэка-католікаў. Музыкі ўпершыню выступілі у нашым горадзе. "Балцкі Субстрат" - эксперыментальны фолкавы беларуска-балтыйскі праект. Аўтар і кіраўнік праекту: гітарыст, даследчык, кампазітар і спявак Максім Іўкін.
 
Прагучалі песьні на словы Сяргея Дарожнага, Уладзімера Караткевіча, Ізраіля Плаўніка, Казімера Сваяка (сьвятара і паэта Канстанціна Стаповіча), Зянона Пазьняка, Віктара Сямашкі, а таксама арыгінальныя апрацоўкі народных песьняў, у тым ліку на латышскай мове. Музыка гурту спалучае сучасную паэзію з беларускай аўтэнтыкай, выкарыстоўвая розныя стылі і тэматыкі.
 
А яшчэ музыкі зладзілі віктарыну з прызамі , узнагародзіўшы пераможцаў часопісам “Дзеяслоў”, паштоўкамі і календарыкамі.
 
Фолкавы гурт “Балцкі Субстрат” зрабіў вечар незабываемым.