Архіў навінаў
06.01.2016 Грамадства
У 2016 годзе беларусы будуць плаціць больш штрафаў
 
Улады паведамілі, што даходы ад штрафаў сёлета вырастуць на 36%, хоць базавая велічыня павялічылася толькі на 16%. Атрымліваецца, што чыноўнікі хочуць не толькі атрымліваць больш грошай з штрафаў, але і штрафаваць больш людзей.
 
Эканаміст Леў Марголін адзначае, што гэта прыкмета ўсё большага збяднення краіны.
 
– Тое, што штрафы, гэта адна з грунтоўных пазіцый у беларускім бюджэце – ужо вядома не першы год. Штрафы плануюцца, яны даводзяцца да ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, якія толькі маюць права гэтыя штрафы збіраць. Тое, што іх плануюць больш, гэта хутчэй сведчыць не аб тым, што беларусы будуць больш парушаць заканадаўства, гэта сведчыць хутчэй аб тым, што краіна робіцца ўсё больш беднай.
 
У 2016-м годзе ў Беларусі вырастуць не толькі штрафы. Малы бізнес, напрыклад, чакае павелічэнне гранічнага памеру стаўкі курортнага збору з 3 да 5 працэнтаў, увядзенне забароны на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для арганізацый і ІП, якія аказваюць паслугі інтэрнэт-пляцовак, а таксама ажыццяўляюць раздробны гандаль праз інтэрнэт. Фізічныя асобы сярод іншага чакае павелічэнне ў два разы стаўкі падатку на нерухомасць з другой і наступных кватэр ва ўласнасці, уключэнне ў цану на электрычнасць і газ падатку на даданую вартасць.
 
http://www.racyja.com