Архіў навінаў
01.01.2016 Грамадства
Баранавіцкі прадпрымальнік атрымаў папярэджанне
 
Прадпрымальніка Міколу Чарнавуса з Баранавічаў не толькі пісьмова папярэдзілі, што планаваны на 4-га студзеня пікет – забаронены, але і выклікалі ў гарадскую адміністрацыю.
 
Там з ім правялі адпаведную гутарку тры супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела гарадскога выканаўчага камітэта і супрацоўнік КДБ, кажа Мікола Чарнавус:
 
– Яны прапанавалі мне падпісаць заяву. У гэтым лісце ўжо патлумачана, што па артыкуле 23.34 я буду пакараны за несанкцыянаваны пікет. Я распісаўся.
 
Але Мікола Чарнавус кажа, што ўсё роўна выйдзе на гарадскую плошчу 4 студзеня а 12-ай гадзіне. Менавіта на гэты час ён заяўляў акцыю з удзелам паўтары тысячы прадпрымальнікаў.
 
http://www.racyja.com