Архіў навінаў
01.01.2016 Грамадства
Пастанова аб сачэнні за беларусамі ў інтэрнэце ўвайшла ў дзеянне
 
Беларускія аператары сувязі, якія даюць доступ у сетку інтэрнэт, павінны захоўваць усю інфармацыю аб дзеяннях сваіх кліентаў у сетцы.
 
Пастанова Мінсувязі №6, прынятая яшчэ ў лютым 2015 года, уваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2016 года, піша АФН.
 
Акрамя тэхнічнай інфармацыі і звестак аб дамоўных стасунках, аператары сувязі абавязаны захоўваць звесткі аб усіх паслугах электрасувязі, актываваных карыстальнікам інтэрнэт-паслуг, а таксама дату, час пачатку і заканчэння злучэнняў, унутраны і знешні IP-адрасы і парты канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала), даменнае імя або IP-адрас і порт наведанага карыстальнікам інтэрнэт-паслуг інтэрнэт-рэсурсу, аб'ём перададзеных і прынятых звестак.
 
Звесткі аб наведаных карыстальнікам інфармацыйных рэсурсах будуць захоўвацца цягам аднаго года.
 
http://charter97.org