Архіў навінаў
01.01.2016 Грамадства
Жыхары Берасцейшчыны раяць уладам, якія законы трэба адмяніць
 
У апошні дзень 2015 года жыхары і госці Берасцейшчыны падказваюць уладам, якія законы, указы і пастановы павінны быць ліквідаваны. Таму што яны значна пагоршылі жыццё ці наогул шкодныя для дзяржавы і людзей.
 
Грамадзяне спадзяюцца, што ўлады іх пачуюць і пойдуць насустрач, каб такім чынам у 2016 годзе справы ў краіне палепшыліся, кажуць людзі:
 
– Людзі не могуць працаўладкавацца, пры гэтым дзяржава ўводзіць падатак на дармаедства, таму я лічу, што трэба таксама адмяніць кантрактную сістэму найму. Пры заканчэнні кантракта людзі застаюцца без працы.
 
– Закон № 29 увайшоў у гісторыю Беларусі як “закон пра нявольніцтва”.
 
– Каб у 2016 годзе быў адменены гэты ганебны закон пра двухмоўе. Яшчэ хацеў бы, каб быў адменены закон пра смяротнае пакаранне.
 
– Каб выбары праходзілі адкрыта, дэмакратычна.
 
– Трэба адмяняць гэту ўладу ў першую чаргу.
 
Людзі ўпэўнены ў адным, што толькі свабодны чалавек можна быць стваральнікам усяго лепшага.
 
Увесь матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
 
http://www.racyja.com