Архіў навінаў
31.12.2015 Грамадства
Праваабаронцы берасцейшчыны ў 2015 годзе
 
Праваабарончы 2015 год на берасцейшчыне выявіўся даволі насычаным разнастайнымі грамадска-праваабарончымі падзеямі. Хацелася б нагадаць найбольш запомніўшыяся справы да якіх берасцейскія праваабаронцы мелі пэўныя дачыненні.
 
Пачатак году адзначыўся пераследам фермера Аляксандра Бяльчука. Міліцыянт Неліповіч, пакрыўджаны тым, што фермер яму не аддаў зроблены сваімі рукамі трактар, абвінаваціў яго ў збіцці супрацоўніка міліцыі.
 
 
Пасля працяглага судовага разбіральніцтва 29 красавіка нязломны фермер Аляксандар Бяльчук быў узяты пад варту ў Маларыцкім РАУС дзеля адбывання прысуду па крымінальнай справе. Першыя 5 дзён ён знаходзіўся ў Брэсцкім СІЗА, рэшту ж тэрміна адбываў у Баранавіцкай турме.
Родныя і блізкія правялі яго да дзвярей Маларыцкага РАУС, дзе з ім развіталіся. Клопат аб буйной фермерская гаспадарцы Аляксандра Бяльчука лёг на плячы ягоных працавітых дзяцей. http://brestspring.com/index.php?id=9387&page=11&rub=6&year=2015
 
9 ліпеня фермер з вёскі Арлянка Маларыцкага раёну Аляксандар Бяльчук вышаў на волю з Баранавіцкай турмы. Дома спадара Бяльчука сустракала вялікая сямья, усе былі рады ягонаму вызваленню.
 
Ніхто яго не папракаў і не асуджываў, што ён патрапіў за краты, ведалі, што “за праўду”. Аляксандар Бяльчук далей будзе адстойваць свае правы, бараніць сваю гаспадарку. http://brestspring.com/index.php?id=9631&page=8&rub=6&year=2015
 
Як вязень фермер Бяльчук стаўся сведкам вялікай колькасці парушэнняў правоў вязняў ва ўстанове ў якой адбываў пакаранне:
 
“У турме кормят адной кіслой капустай: на сняданак, абед, вячэру, по зэкаўскаму - “бігус”. Жах да чаго квасная страва, калі яе з’есці, страўніка ня будзе – спаліць! Я ня еў нічога, можна было толькі белы хлеб есці. Бохан хлеба на пяць чалавек. А чорны хлеб даюць бохан на чатыры чалавекі, то яго есці немагчыма. Квасны, чорны, што зямля. Кажуць, што яго пякуць у ваўкавыскай турме.
 
Памешкане, у якім я сядзеў, метраў шэсть на шэсть, нас там было 10 чалавек. Дымавая заслона. За ўсё сваё жыццё не праглынуў больш дыму, чым у камеры за гэтыя месяцы. Агульны туалет адразу ў камеры – збоку толькі адгароджана – унітазу няма, проста дзірка. Бялізну пасціраеш, на вяроўку на вакно павесіш, троху чысцей. У такіх умовах перавыхоўваюць “злачынцаў”, не па-людску…” http://brestspring.com/index.php?id=9630&page=8&rub=6&year=2015
 
Беларускія ўлады па-ранейшаму пераследвалі незалежных журналістаў. 27 красавіка ў судзе Ленінскага раёну г. Брэста разглядалася чарговая расправа над незалежным журналістам, супрацоўніцай Радыё Рацыя, Тамарай Шчапёткінай.
 
Гэтым разам Тамара Шчёпёткіна атрымала штраф у 40 базавых велічынь за тое, што 8 студзеня 2015 года нібыта брала інтервью ў капітана міліцыі, якому не далі забраць самаробны трактар, Неліповіча. http://brestspring.com/index.php?id=9386&page=12&rub=6&year=2015
 
Напрацягу года берасцейскія праваабаронцы правялі шэраг семінараў і сустрэч на праваабаронцыя тэмы ў Лунінцы, Мікашэвічах, Драгічыне, Бярозе, Баранавічах і канечне ж у Берасці.
 
У сувязі з падзеямі на Данбасе асаблівым попытам карысталася тэма “Права на атрыманне поўнай і праўдзівай інфармацыі”. Па гэтай тэме лектары надавалі ўвагу тэхналогіям, якія выкарыстоўваюць прапагандысты супраць насельніцтва Беларусі і Расіі дзеля маніпулацыі свядомасцю грамадзян. Асаблівую пагрозу беларускаму грамадству на сёяшні дзень уяўляе “афіцыйнае” тэлебачанне, якое дазваляе дасягаць дзеючай уладзе пастаўленых мэтаў у даволі караткі перыяд часу. http://brestspring.com/index.php?id=9384&page=12&rub=6&year=2015
 
Сябры “Вясны” таксама прымалі ўдзел у жалобных мерапрыемствах па ўшанаванні памяці дачасна пакінуўшых нас паплечнікаў і грамадскіх актывістаў. 6 траўня 2015 году сябры і аднадумцы наведалі могілкі ў вёсцы Здзітава, што пад Жабінкай, дзе пахаваны Генадзь Самойленка. Яны ўпарадакавалі могілку нябожчыка, ўсклалі кветкі, запалілі знічы, а ўніяцкі святар, айцец Ігар, адслужыў малебен.
 
6 траўня 12 гадоў таму вядомы праваабаронца і грамадскі дзеяч, сябра Нацыянальнага Камітэму Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Генадзь Самойленка пакінуў нас. Разам з генерал-маёрам міліцыі, былым міністрам унутраных спраў Юрыям Захаранкам Генадзь стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага Саюза Афіцераў, быў заснавальнікам клуба сяброў НАТА, актыўным змагаром за дэмакратыю. Генадзь Самойленка быў адданым, перакананым апазіцыянерам, вельмі крэатыўным у метадах і формах барацьбы з рэжымам Лукашэнкі. http://brestspring.com/index.php?id=9407&page=11&rub=6&year=2015
 
3 верасня ў Берасце пахавалі Алеся Чаркашына, які загінуў у Данецкай вобласці Украіны, ён памёр ад цяжкіх раненняў, атрыманых падчас баёў каля пасёлка Старагнатаўка. Чаркашын быў добраахвотнікам беларускага атрада “Пагоня”, знаходзіўся ва Украіне з пачатку года і меў пазыўны «Тарас». Алесь на вайне выконываў ролю капелана, бо ведаў, што паміж жаўнерамі і Богам няма пасрэднікаў. Чаркашын лічыў, што веруючы чалавек павінен сумяшчаць веру і палітыку - кажуць пра яго тыя, хто яго ведаў. У ахопленны полымям вайны Данбас Алесь адправіўся па ўласнай ініцыятыве, будучы перакананы, што там вырашаецца лёс не толькі незалежнасці Украіны, але і беларускай дзяржаўнасці.
 
Развітацца з актывістам прыйшлі паплечнікі і сябры. Сярод іх былі ветэраны Берасцейскай арганізацыі БНФ “Адрадження”, сябры колішніх патрыятычных арганізацый “Белы легіён” ,”Край”, “Зубр”, прадстаўнікі патрыятычнай часткі беларускага грамадства, неабыякавыя берасцейцы, прыехала шмат людзей з берасцейшчыны і іншых гарадоў Беларусі. http://brestspring.com/index.php?id=9783&page=6&rub=6&year=2015
 
Шмат часу было нададзена штодзённай працы праваабаронцаў па абароне правоў грамадзян у судах.
напрыклад:
30 кастрычніка ў Берасьці завершыўся судовы працэс над Андрэем Кавальчуком, Глебам Грынбергам, Мікалаем Хатынюком і Змітром Абрамуком, якія меліся ўзяць удзел у «шэсьці нацыянальнага сьцяга» ў Менску 11 кастрычніка. Да Менску хлопцы не даехалі, 10 кастрычніка паміж 11-ай і 12-ай гадзінамі дня яны былі спыненыя інспктарамі ДАІ Васіліям Ціпашуком і Аляксандрам Ягушыным. http://brestspring.com/index.php?id=9944&page=3&rub=6&year=2015
 
27-28 траўняў Пружанах адбываўся суд над грамадзкім актывістам, палітвязнем Юрыям Рубцовым, які адбываў пакаранне ў ПУАТ у вёсцы Куплін. Ён быў асуджан на паўтара года „хіміі” нібыта за абразу суддзі, а фактычна за кашульку з надпісам „Лукашэнка, сыходзь” на Чарнобыльскім шляху ў мінулым годзе. Гэтым разам, ужо вязьня, абвінавацілі ва ўхіленні ад адбыцця пакарання, нібыта за адмову працаваць на “хіміі”, што вызначана законам.
На суд прыехала яго жонка Ядвіга разам з сынам Віктарам з Гомеля. На судзе прысутнічалі неабыякавыя грамадзяне з розных гарадоў Беларусі: Брэста, Гомеля, Пружан, Бярозы, Мінска… http://brestspring.com/index.php?id=9506&page=10&rub=6&year=2015
 
У чэрвені і лістападзе берасцейскія праваабаронцы ўдзельнічалі ў Беларускай Праваабарончай Гуманітарнай Місіі ва Ўкраіне, у Харкаве і Львове.

10 чэрвеня валанцёрскі цэнтр «Станцыі Харкаў» зноў быў поўны перасяленцамі, якія прыйшлі па атрыманне гуманітарнай дапамогі (памперсы для дзяцей, наборы прадуктаў і адзення). Валанцёры з Беларусі праводзілі анкетаванне сярод перасяленцаў з зоны АТА аб працы "сабесаў" у розных раёнах г. Харкава. Часам перасяленцы дзяліліся сваімі праблемамі з нагоды працаўладкавання, высокімі цэнамі за здымнае жытло, бюракратычную цяганіну (напрыклад, неабходнасьць атрыманьня даведак з зоны вайсковых дзеянняў). Дзеці, бацькі якіх атрымлівалі дапамогу ў цэнтры «Станцыя Харкаў», з задавалненнем бавілі час з беларускімі валанцёрамі за чытаньнем кніжак, маляваннем ды размовамі. http://brestspring.com/index.php?id=9555&page=9&rub=6&year=2015
 
“З 24 па 29 чэрвеня мне пашчасціла наведаць Львоў”, - дзеліцца ўражаннямі адзін з удзельнікаў місіі: “Горад пра які зампаліты ў войску і неадэкватныя суайчыннікі абкураныя тэлевізійнай прапагандай распавядаюць бязглуздыя страшылкі. Чаго я толькі ня чуў: “Баявікі правага сектара рабуюць на дарогах”, “Б’юць за рускую мову”, “Рускім там лепей не з’яўляцца, бандэраўцы іх ненавідзяць!”, “Брудныя цыгане”, “Да што яны там вычвэрваюць! Паляць адміністрацыі і б’юць бедную міліцыю! Жах, што там робіцца – поўнае бязладдзе!”
Дык вось прыяжджаю цягніком у Львоў і пытаюся ў мінакоў на добрай рускай мове: “Где тут обменник?” No problem! – паказалі, зразумелі, не пабілі і не абрабавалі...” http://brestspring.com/index.php?id=9598&page=9&rub=6&year=2015
 
Назіранне за выбарамі прэзідэнта не вызначылася нечым арыгінальным. Па-ранейшаму выбарчыя камісіі фармаваліся па “вытворчаму прынцыпу”.
 
Прадстаўнікі ад апазыцыйных партый ў склад камісіі не трапілі, гэта БПЛ”СС”, АГП, ПБНФ. http://brestspring.com/index.php?id=9640&page=8&rub=6&year=2015
 
У склад выбарчых камісій трапілі, “...такія арганізацыі як Чырвоны крыж, Белая Русь, БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Беларускі савет ветеранаў. Выбары на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзяць яшчэ больш жорстка.» http://brestspring.com/index.php?id=9774&page=6&rub=6&year=2015
 
Як і раней назіральнікаў, падчас навучання, насцярожыла тлумачэнне працэдуры пры падліку галасоў. Назіральнік лічыць, што колькасць запакаваных бюлетэняў не пішацца на пакунках, каб схаваць несуадноснасць лічбаў ў выніковым пратаколе і існай колькасцю бюлетэняў у пакунках. То бок існуе верагоднасць, што лічбы для пратакола былі “спушчаныя” загадзя. Копію пратакола вырабленую назіральнікамі, члены камісіі не падпісваюць.
 
“Гэта таксама, як з фатаграфаваннем, робіцца, каб не даць доказнай базы да звароту ў вышэйстаячую камісію, суд, ці пракуратуру”, - перакананы назіральнік: “З'яўляецца безкарная магчымасць фальсіфікацыі вынікаў галасавання…” http://brestspring.com/index.php?id=9858&page=4&rub=6&year=2015
 
Падчас выбараў улады надалей дасканалілі ролю праўладных назіральнікаў. “Пад канец выбарчай кампаніі старшыня Маскоўскага раёна г.Брэста камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Галіна Янголенка адзначыла працу назіральнікаў на вучастках...
 
“”Хацелася б адзначыць працу назіральнікаў на вучастках...” гэтая фраза мяне ўразіла”, - сказаў Уладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на пасяджэнні Маскоўскай камісіі: “Мяне па надуманых падставах пазбавілі акрэдытацыі ва УВК №7; 2 дні запар безпадстаўна адмаўлялі ў акрэдытацыі ва УВК № 6.
 
Пэўна гэта “адзнака” тым назіральнікам, якія сачылі, падслухоўвалі і пісалі на мяне “закладныя” запіскі, каб выдаліць мяне з вучастка. Задача гэтых “адзначаных” назіральнікаў не назіраць за выбарчым працэсам, а назіраць за тымі назіральнікамі, якія сумленна робяць сваю працу, а таксама ладзіць супраць іх правакацыі, каб выдаліць з вучастку, каб усё было гладка, “шыта-крыта”, як кажуць”. http://brestspring.com/index.php?id=9881&page=4&rub=6&year=2015
 
Берасцейскія праваабаронцы апекуюцца праваабаронцай з Таджыкыстану Худайдодавай Шабнам Хайрулеўнай, якая ўтрымліваецца ў берасцейскім СІЗА. Яна была затрымана падчас памежнага кантролю на Беларуска-Расейскай мяжы, бо знаходзілась у міждзяржаўным вышуку па лініі інтэрполу.
 
Гэта з’явілась падставай дзеля затрымання. Першыя 3 дні яна знаходзілась у ІЧУ памежнай службы, потым яе перавялі ў СІЗА г. Брэста.
 
Па інфармацыі дзяжурнага брэсцкага СІЗА затрыманой можна передаваць перадачы да 30 кг вагой, колькасць перадач не обмяжоваецца. Пры падрыхтоўцы перадачы трэба ўлічваць, што забаронена передаваць спіртаўтрымліваючыя напоі, хуткапсуючыяся прадукты харчавання, кулінарныя поўвырабы, цыгарэты і цукеркі ва ўпакоўцы (без фанцікаў і пудэлак). Нельга перадаваць прадукты і напоі ў шкляных слоіках ці металічных пушках. http://brestspring.com/index.php?id=9694&page=7&rub=6&year=2015
 
Забяспечвалась неабходная дапамога і падтрымка грамадзян падчас арганізаваных імі мерапрыемстваў.
 
2 ліпеня 2015 г адбыўся сход жыхароў Берасця па вул. Ленінградская 1/2,
 
на якім прысутнічалі прадстаўнік ЖРЭУ, які выконваў работы па зносе дзяцячых пляцовак, а таксама прадстаўнік аддзела ідеалогіі Маскоўскага раёну. http://brestspring.com/index.php?id=9599&page=9&rub=6&year=2015
 
21 кастрычніка 2015 г. каля 19 гадзіны аўтамабіль ДАІ з бартавым нумарамм 1114 в’ехаў на адзін з прыватных падворакаў у вёсцы Страдзеч Брэсцкага раёна.
 
Неўзабаве амаль поўвёскі сабралося каля гэтага падворку. Хто на машынах, хто прыйшоў пешшу. Людзі цікавіліся, чаго міліцыянты апынуліся на прыватным падворку.
 
Адказы міліцыянтаў, кшталту: “На гарбатку заехалі”, “Па асфальце павярнулі” (там няма асфальта), “Парушальніка пераследвалі”…, - абурылі мясцовых: “Пакажыце запіс відэарэгістратара!” Запісу відэарэгістратара міліцыянты не паказалі, натоўп павялічваўся, людзі пачалі званіць у міліцыю, пракуратуру, следчы камітэт…, каб гэтыя структуры далі прававую адзнаку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі. Усю ноч да раніцы жыхары Страдзеч чакалі пакуль прыедзе начальства. Аўтамабіль ДАІ з-за вялікай колькасці аўтамабіляў не мог пакінуць прыватны падворак. http://brestspring.com/index.php?id=9922&page=3&rub=6&year=2015
 
10 снежня берасцейскія праваабаронцы адзначылі чарговую гадавіну прыняця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека
 
Группа праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў берасцейшчыны сабралася ў вечары за круглым сталом, каб узняць пытанне выканання Правоў чалавека ў Беларусі і абмяркаваць сітуацыю са станам правоў чалавека на Берасцейшчыне. http://brestspring.com/index.php?id=10015&page=1&rub=6&year=2015