Архіў навінаў
28.12.2015 Грамадства
“Вясна” падсумавала вынікі года
 
Напрыканцы 2015 года, 19-20 снежня, сябры ПЦ “Вясна”абмяркавалі дасягнення сыходзячага года і абмеркавалі планы на будучы год.
 
Падводзячы вынікі года не магчыма абмінуць сёлетнюю выбарчую прэзідэнцкую кампанію.
 
Як адзначыў кіраўнік Праваабарончага цэнтру Вясна Алесь Беляцкі, менавіта падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў давер да вынікаў выбараў знік канчаткова. Людзі, народ, грамадзянская супольнасць жывуць самі па сабе, а выбары праходзяць самі па сабе, а тое, што яны нічога не вырашаюць стала вядома ўжо даўно.
 
“Мы вярнуліся да савецкіх часоў, калі выбары нічога не вырашалі і гэта была абсалютна фармальная працэдура, а жыццё ішло сваім шляхам”, - адзначыў Алесь Бяляцкі.
 
Адзін з удзельнікаў Незалежнага назірання, праваабаронца Сяргей Гоўша, прааналізаваў спісы членаў сямі вучастковых камісій за 2010 і за 2015 гады. Высвятлілася, што камісіі па-ранейшаму фармуюцца па “вытворчаму” прынцыпу, напрыклад, працаўнікі школы з’яўляюцца сябрамі камісіі той школы, дзе працуюць, а старшынём такой камісіі з’яўляецца дырэктар гэтай школы, то бок непасрэдны іх кіраўнік. Такая тэндэнцыя назіралася як ў 2010 годдзе, так і падчас сёлетняй кампаніі.
 
2015 год адзначыўся і станоўчымі падзеямі, абдылося вызваленне палітвязняў. Былі адпушчаныя на свабоду ўсе затрыманыя ўдзельнікі акцыі пратэсту выбараў 2010 года, у тым ліку былы кандыдат на пасаду прэзідэнта палітык Мікалай Статкевіч і фігуранты справы “анархістаў”.
Іншы былы кандыдат на пасаду прэзідэнта 2010 года Алесь Міхалевіч, пасля вызванення палітвязняў вярнуся ў Беларусь (апошнія 5 гадоў ён жыў у вымушанай эміграцыі, з-за палітычнага пераследу ў краіне). Аднак, Алесь Міхалевіч усё яшчэ застаецца падазраваным па справе масавых пратэстаў 2010 года.
 
Калі ж палітвязні па справах 2010 года выйшлі на волю, дык за кратамі застаюцца кіраўнікі грамадскай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў вязняў, “Платформа” Андрэй Бандарэнка і Міхаіл Жамчужны.
 
У гэтым годзе беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Міхаіла Жамчужнага чарговым палітвязням.