Архіў навінаў
27.12.2015 Грамадства
Mне хочацца, каб мой народ, замбаваны тэлеяшчыкам, не пераўтвараўся ў скот...
 
Лiст у рэдакцыю:
 
“Я берасцейка, так атрымалася, што апошнiя дзесяць гадоў жыву за мяжой. Час ад часу наведваю Беларусь, не сталi выключэннем i гэтыя калядныя святы. Звычайна мой маршрут дадому праходзiць праз чыгуначны памежны пераход Тэрэспаль-Брэст. Еўропа
 
не першы дзень жыве "праблемай" бежанцаў, асаблiва актуальным гэтае пытанне стала пасля сiрыйскага крызiсу i здавалася б на нейкую нацыянальную нецярпiмасць магчыма наштурхнуцца цяпер у Еўропе. Але тое, з чым я сутыкнулася ў Тэрэспалi, пераўзышло ўсе мае"чаканнi"... Я хачу апiсаць толькi дзьве сцэны. Але спачатку патлумачу, што штодня патрапiць у Польшчу спрабуюць некалькi дзесяткаў чачэнскiх сям’яў з усiмi cваiмi пажыткамi, што можна ўнесцi ў руках. Верагодна, у польскага боку ёсць пэўная колькасная
 
квота, колькi людзей у дзень можна прыняць, таму частыя сцэны таго як гэтых людзей "разварочваюць" на мяжы. І яны зноў i зноў спрабуюць патрапіць у Еўрапейскі Саюз. Сцэна першая: чакаючы ў чарзе, у падземным пераходзе, пасля праверкi дакументаў польскiм бокам, калi пусцяць на пасадку ў цягнiк, назiрала праз шкло за тым, як па суседняму пераходу ішлi сем'i ўцекачоў з малымi дзецьмi. Тых, каго "развярнулi" было
 
шмат, можа больш за сотню i занялi яны не адзiн вагон. Але усё было арганiзавана,
 
грузiлicя па вагонах хутка, часу шмат не займалi. Усiм астатнiм трэба было пачакаць
 
пару хвiлiн, нават не паўгадзiны. Гледзячы на рух уцекачоў, у мяне асабiста ўзнiклi
 
думкi спачування, якая складаная будучыня iх чакае: уладкавацца i пачаць
 
жыццё з нуля, з пажыткам у некалькi торбаў, з дзецьмi, а часам у чачэнскіх сем'ях дзяцей
 
больш чым пяць, мякка кажучы, усё гэта няпроста. З другога боку, было адчуванне,
 
што я стаю сведкам гэтай "малой" трагедыi i дакранаюся да трагедыi куды большага маштабу: да жахаў i рэхаў вайны. Бо бежанства - гэта з'ява i адгалосак вайны i смерцi ў першую чаргу, людзi не проста спрабуюць знайсцi лепшае жыццё, уцякаючы, яны спрабуюць захаваць жыццё, свае i сваiх дзяцей. Мае думкi абарвала фраза абурэння грамадзянкi Расейскай Федэрацыi, жанчыны ў сталым веку: "Вот, бегут как крысы". Сказаць, што я была збянтэжана нiчога не сказаць, адзiнае, што змагла з сябе выцicнуць: "Як можна грамадзян сваёй краiны называць пацукамi?" Усе астатнiя прамаўчалi...
 
Сцэна другая, перад праверкай беларускiмi памежнiкамi дакументаў, зноў традыцыйная чарга, зноў чакаць максiмальна да паўгадзiны, зноў абурэнне ў натоўпе: "Што вы тут ездзiце, у вас жа Кадыраў такi добры?" Не буду цяпер рабiць палiталагiчны аналiз рэжыму Кадырава, пры якiм людзей могуць выразаць як скот. Адзiнае, мне хочацца, каб мой народ, мае грамадства, замбаванае тэлеяшчыкам, не пераўтваралася ў скот i да трагедыi блiжняга ставiлася не па-скоцку. А ў сваёй суседцы ў чарзе, якая абуралася, я запытала: "Куды iм ехаць, у iх там забiта 200 тысяч мiрнага насельнiцтва?" А ва ўсiх нас хочацца спытаць: "Куды мы рухаемся як грамадства, як людзi, жывучы ў такой абыякавасцi да чужога гора, чужога болю?" Калi мы ўжо кажам пра правы чалавека, то базавае права - гэта права на жыццё”.
 
Анастасія Ільіна