Архіў навінаў
19.12.2015 Палітыка
Уладзімір Вялічкін: Беларусь выштурхнутая ў Азію
 
Праваабаронца з Берасця Уладзімір Вялічкін, вядомы па сваіх спробах правядзення пікетаў у абласным цэнтры, не бачыць сэнсу ў правядзенні акцый за ўвядзенне паміж Польшчай і Беларуссю малога памежнага руху. Як лічыць праваабаронца, насельніцтва рэгіёна гэтая тэма блізкая, але ўлады наўрад ці дазволяць узняць гэтую тэму на вуліцах абласнога цэнтра.Уладзімір Вялічкін “Трэба спачатку знізіць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў”, – кажа Уладзімір Вялічкін:
 
– Канешне, для жыхароў рэгіёна гэта актуальная праблема, як і кошт візаў: не ведаю, за што беларусы плацяць 60 еўра, калі расейцы – 35. Гэта яшчэ раз падмацоўвае “жалезную заслону”, якая паўстала пасля ўзнікнення Еўразвязу. Такіх праблемаў я не бачу ані з Украінай, ані з той жа Расеяй. Менавіта Беларусь чамусьці замінае. Недзе на вельмі высокім узроўні таксама прынята прынцыповае рашэнне – Беларусь проста выштурхнутая ў Азію.
 
Сёлета па абодвух баках беларуска-польскага памежжа праходзіць інфармацыйная кампанія за ўвядзенне малога памежнага руху. На вышэйшым узроўні працягваюцца перамовы паміж Бруселем і Менскам пра спрашчэнне візавага рэжыму.
 
http://www.racyja.com