Архіў навінаў
17.12.2015 Грамадства
Дзень народзінаў за кратамі
 
20 снежня за кратамі у Берасцейскім СІЗА адзначыць свой Дзень народзінаў Шабнам Худойдодова, актывістка апазіцыйнай таджыкскай арганізацыі “Група 24”.
 
Нагадаем, што Шабнам Хадайдодава ў чэрвені месяцы гэтага году пры перасеченні беларуска-польскай мяжы была затрымана памежнікамі, бо знаходзілася ў міждзяржаўным вышуку за экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі сваёй краіны. http://www.brestspring.com/
 
Днямі Шабнам атрымала ліст з Геніральнай пракуратуры, у якім яе паведамілі аб прадленні тэрміна знаходження пад вартай да 13 марта 2016 года. Яна ужо шэсць месяцаў чакае рашэння па атрыманні статуса бежанца, тэрмін якога заканчваецца 7 студзеня. Магчыма рашэнне будзе прынята да канца гэтага года.
 
Шабнам нарэшце перавялі ў іншую камеру, дзе сядзяць жанчыны, якія не паляць цыгарэтаў.
Праваабаронцы з Берасця заклікаюць людзей, неабыякавых да лёсу Шабнам, якая паўгады знаходзіцца ў зняволеннні, павіншаваць яе з Днём Народзінаў і з Новым Годам.
 
Нагадваем прыёмы перадач у СІЗА Берасця адбываецца ад 8.30 да 13.00, панядзелак – выходны.
 
Шабнам можна перадаваць сыравэнджаныя каўбасы, печыва, хлеб, яблыкі, моркву, бананы, чай чорны і зялёны, снікерсы, кашы хуткага прыгатавання, шампунь, пральны парашок. Шабнам любіць маляваць, а таму вітаецца альбом для малявання.
 
Трэба ўлічваць, што забаронена передаваць спіртаўтрымліваючыя напоі, хуткапсуючыяся прадукты харчавання, кулінарныя поўвырабы, цукеркі ва ўпакоўцы (то бок можна перадаваць цукеркі без фанцікаў і пудэлак). Нельга перадаваць прадукты і напоі ў шкляных слоіках ці металічных пушках. На месяц можна перадаць ня больш за 30 кг перадач.
 
Адрас для ліставання:
Шабнам Худайдодавай,
вул. Карла Маркса 86,
Брэст, 224000.