Архіў навінаў
17.12.2015 Грамадства
Берасцейцы сталі менш купляць
 
Нізкую пакупніцкую здольнасць фіксуюць берасцейскія прадпрымальнікі. Яны распрадаюць на рынках горада апошні тавар, паколькі з 1 студзеня на працу выходзіць не плануюць. У сярэднім у малога бізнесоўца грамадзяне за дзень набываць 1-2 рэчы. Прадпрымальнікі звязваюць тое з эканамічнай сітуацыяй у краіне:
 
– Беларускія тавары не прадаюцца, а Расея не дае дакументаў.
 
– Учора прастаялі і нічога не прадалі. Сёння паўдня ўжо прайшло – таксама па нулях. Ніякая пакупніцкая здольнасць! Напрыклад, 400, 450 500, 600 тысяч каштуюць зімовыя боты. Гэта невялікая цана. Проста ў людзей няма грошай.
 
З 1 студзеня ў Беларусі будзе забаронены гандаль таварамі лёгкай прамысловасці, якія былі прывезеныя без адпаведных сертыфікатаў. Гэта асноўная прычына распродажу тавараў перад навагоднімі святамі і спынення працы прадпрымальнікаў з пачатку 2016 года.
 
http://www.racyja.com