Архіў навінаў
17.12.2015 Палітыка
«Справаводства па-беларуску» заклікае дэпутатаў змяніць закон
 
Беларускіх дэпутатаў заклікаюць унесці змены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», якія б абвязалі беларускіх вытворцаў рабіць надпісы на таварах абавязкова на дзвюх дзяржаўных мовах.
 
Падобную прапанову даслаў усім дэпутатам каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак. І ўжо больш дзесяці дэпутатаў выказаліся за гэтую прапанову.
 
— Адзін дэпутат якраз такі і паведаміў, што паводле ягонай інфармацыі Нацыянальны цэнтр прававых даследванняў распрацоўвае новую рэдакцыю закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» і што ён накіраваў мае прапановы ў Нацыянальны цэнтр прававых даследаванняў, і я спадзяюся, што Нацыянальны цэнтр падтрымае іх таксама.
 
Як кажа Ігар Случак, тады б не ўзнікала такая сітуацыя як з лідскім півам, якое прынцыпова не выкарыстоўвае беларускую мову.
 
http://www.racyja.com