Архіў навінаў
16.12.2015 Грамадства
Нараджала дзяцей – сядзі на сацыяльнай пенсіі!
 
У грамадскую прыёмную Берасцейскай філіі праваабарончага центра “Вясна” звяртаюцца людзі па дапамогу па розным пытанням. Напрыклад, пытанне налічэння пенсіі - Прэзідэнт РБ чарговы раз падмануў грамадзян Беларусі.
 
Днямі ў грамадскую прыёмную звярнулася маці трох дзяцей, якая мае стаж 16 гадоў і два месяцы, але пенсію атрымае толькі ў 60 гадоў і да таго сацыяльную. Тры гады ёй не залічылі ў працоўны стаж, таму як яна знаходзілася ў адпачынку па догляду за дзецьмі і не плаціла страхавыя ўнёскі ў бюджэт Пенсійнага Фонду. У выніку такоў “арыфметыкі” яе працоўны стаж ацанілі ў 9 гадоў 11 месяцаў і 19 дзён, а для атрымання пенсіі неабходна 15 гадоў.
 
Нагадаем, што да 1993 года для атрымання працоўнай пенсіі перыяд страхавых унёскаў складаў 5 гадоў, з 1994 - 10 гадоў, а з 1995 года - 15 гадоў.
 
Жанчына шукае справядлівасці. Калі яна знахадзілася ў адпачынку па дагляду за дзецьмі, гэты перыяд уваходзіў у стаж на пенсію. Зараз законы змяніліся і яна павінна губляць свой некалі гарантаваны дзяржавай працоўны стаж. Каб яна ведала, што законы могуць не выконвацца, яна б на той час вырашыла б сітуацыю па іншаму, магчыма муж бы пералічваў грошы ў пенсійны Фонд, або яна выйшла б на працу раней.
 
На яе заявы ў Камісію па Прызначэнні Пенсіі і Дапамог Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта быў атрыманы адказ за подпісам старшыні камісіі І.Л.Семенюк.
 
Адмовіць у прызначэнні пенсіі па ўзросту ў адпаведнасці з арт. 11 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" ў сувязі з адсутнасцю патрабаванага 15-гадовага страхавога стажу. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2014/12/08 г. № 570 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння» права на працоўную пенсію па ўзросце прадастаўляецца пры наяўнасці стажу працы з выплатай абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонда социальной абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь не менш 15-ці гадоў.
 
У адпаведнасці з ч.1 арт. 51 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" ў стаж працы залічваюцца перыяды работы, прадпрымальніцкай, творчай i iншай дзейнасцi, пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт Фонду згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні.
 
На падставе прадстаўленай працоўнай кніжкі ад 1978/11/03 залічаныя ў страхавы стаж наступныя перыяды працы:
 
1978/11/01 па 1980/01/29 - Дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 132
1980/02/29 па 1980/11/17 - Дырэкцыя будуюцца аўтадарог Брэсцкага аблдарбуда
1980/11/17 па 1987/10/11 - ДЭУ - 1381989/02/05 па 1989/11/23 - ДЭУ - 138
1991/12/19 па 1992/04/06 - ДЭУ - 138
Перыяды знаходжання ў адпачынку па догляду за дзецьмі пацверджаныя даведкай Брэсцкага ДРБУ № 138 з 1987/10/12 па 1989/02/04, з 1989/11/24 па 1991/12/18, з 1992/04/07 па 1995/02/18 ў страхавой стаж не залічаны, бо на працягу іх выплата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду не ажыццяўлялася. Названыя перыяды, у адпаведнасці з ч.2 ст.51 Закона адносяцца да іншых відаў дзейнасці і залічаны ў агульны стаж працы.
 
Усяго страхавы стаж склаў 9 гадоў 11 месяцаў 19 дзён.
 
У адпаведнасці з п.1.6. Ўказа, асобам, якія не атрымлiваюць працоўную пенсію, прызначаецца сацыяльная пенсія, жанчынам па дасягненні 60 гадоў”.
 
Вось такі, насамрэч, клопат дзяржавы аб маці і дзецях, маўляў, нараджала дзяцей - сядзі на сацыяльнай пенсіі.
 
Сітуацыю каментуе юрыст Уладзімір Малей: “Паводле артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" працоўная пенсія можа прызначацца пры няпоўным стажы па ўзросту, у дадзеным выпадку ёсць падстава пісьмова звяртацца ў камісію па прызначэнні пенсіі Маскоўскага раёна, потым у абласную камісію...”.