Архіў навінаў
14.12.2015 Грамадства
Дзяржава шматдзетнай сям’і ўжо не памочнік. Відэарэпартаж
 
Крызіс у краіне істотна ўдарыў па ільготах, якія дэкляруе кіраўніцтва краіны. Шматдзетныя сем’і, якія маюць права на ільготнае будаўніцтва жытла, засталіся сам насам са сваімі праблемамі.
 
З аднаго боку дзяржава нібыта не адмаўляе ў атрыманьні крэдыту, але вось выдзяляць грошы не сьпяшаецца, бо іх проста няма.
 
Сям’я Сяргея і Ірыны Пархутаў з вёскі Ёдчыкі, што ў Івацэвіцкім раёне сапраўды вялікая. Чацьвёра дзяцей, бацькі рыхтуюцца да нараджэньня пятага. Самаму малодшаму сыну год і сем месяцаў, старэйшая дачка навучаецца ў першай клясе. Жывуць жа Пархуты ў старой бацькоўскай хаце, бяз зручнасьцяў. Спадзяваньняў на лепшае жытло няма.
 
http://www.svaboda.org