Архіў навінаў
12.12.2015 Грамадства
У Бярозе адбыўся круглы стол па правах чалавека
 
У каго грошы, у таго ў сённяшняй Беларусі і правы. Такая думка была выказана на круглым стале па правах чалавека ў Бярозе. Удзельнікі круглага стала адзначылі істотнае пагаршэнне правоў чалавека за гады праўлення Аляксандра Лукашэнкі:
 
– Мы як былі ў гэтых савецкіх кайданах, так да сёння ў іх і жывём. Для мяне самае важнае тое, што ў нас няма сапраўднай свабоды слова. А па-другое, што чалавек не можа зарабіць сабе на вартае жыццё, нават калі сур’ёзна працаваць.
 
– Калі няма грошай – няма нічога і правоў таксама няма. У Беларусі ўсе правы за грошы.
 
– У нас ёсць толькі адно права – быць быдлам у стойле.

Выказвалі таксама думкі наконт таго, што трэба рабіць для паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:
 
– Трэба змяніць уладу. Усе сілавыя структуры. Вярхоўную ўладу. Урад. Дэпутатаў. І ўсё зрабіць так, як было ў 1994 годзе.
 
– Трэба мяняць не толькі ўладу, але і сістэму адукацыі, каб пра правы чалавека вучылі ўжо з дзіцячых садкоў.
 
На развітанне ўдзельнікі круглага стала атрымалі ў падарунак ад праваабаронцаў „Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека” для сябе і для сваіх знаёмых і сяброў.
 
http://www.racyja.com