Архіў навінаў
12.12.2015 Палітыка
Бярозаўскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета па ілжывай падставе
 
Бярозаўскія ўлады не дазволілі праводзіць пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека пяці праваабаронцам і грамадскім актывістам па прычыне занятасці Цэнтральнага стадыёну. Маўляў, там з 12 да 13 адбудуцца спартовыя мерапрыемствы з наяўнасцю гледачоў. “Зыходзячы з гэтага, распараджэннем райвыканкама ад 2 снежня 2015 г.№242 на падставе арт.6 і 9 Закона РБ ад 30 снежня 1997 г. “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” з прычыны таго, што забаронена правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы, у правядзенні пікету 10 снежня 2015 г. на Цэнтральным стадыёне вам адмоўлена”.
 
Як аказалася, стадыён у гэты час быў абсалютна свабодны. Дзяжурная па ўваходу на стадыён паведаміла, што 10 снежня не запланавана ніякіх спартовых спаборніцтваў.
 
Заяўнікі пікету намераны аспрэчваць дзеянні ўладаў па адмове масавага мерапрыемства ў судзе, у тым ліку дадаўшы ў скаргу яшчэ і пункт пра парушэнне арт 6 закону “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”, бо адказ прыйшоў за 2 дні да запланаванага мерапрыемства, а не 5, як гэтага патрабуе закон.
 
http://spring96.org