Архіў навінаў
10.12.2015 Грамадства
10 снежня берасцейскія праваабаронцы адзначылі чарговую гадавіну прыняця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека
 
Группа праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў берасцейшчыны сабралася ў вечары за круглым сталом, каб узняць пытанне выканання Правоў чалавека ў Беларусі і абмяркаваць сітуацыю са станам правоў чалавека на Берасцейшчыне.
 
Прадстаўнікі з Кобрына, Баранавіч і Берасця расказалі аб праблемах сваіх рэгёнаў. Былі закранутыя сама розныя пытанні ад дзіцячых пляцовак, павышення пенсійнага ўзросту, малых пенсій, вялікіх і бязглуздых падаткаў, адсутнасці працы, штрафаў за ўдзел у грамадскіх акцыях, да слабога і безініцыятыўнага кіраўніцтва на предпрыемствах.
 
Таксама разглядалі пытанні культуры, гісторыі і адсутнасці адукацыі на беларускай мове. Асобна ўзгадалі аб чыніках, якія абудзілі грамадзянскую пазіцыю ўдзельнікаў мерапрыемства.
 
У выніку працяглай дыскусіі прысутныя прыйшлі да высновы: што ня трэба дазваляць заганяць сябе ў рамкі, якія стварае дзеючая улада і вызначылі шляхі супрацоўніцтва на будучыню.