Архіў навінаў
09.12.2015 Грамадства
У Берасьці Святлану Алексеевіч запрасілі на курсы “Мова нанова”
 
7 снежня ў Берасце на курсах “Мова нанова” адбыўся запіс віншавальнага роліку Нобелеўскаму лаўрэату па літаратуры Святлане Алексіевіч. Па ініцыатыве прадстаўнікоў кампаніі “Цытуй сваё” запіс роліку праходзіць у многіх гарадах Бедарусі і за яе межамі. Відэа абяцаюць змантаваць у адзіны ролік да моманту ўручэння прэміі Святлане Алексіевіч ў Стакгольме.
 
Удзельнікі курсаў беларускай мовы «Мова нанова» разам глядзелі трансляцыю выступа беларускай пісменіцы ў Стакгольме з лекцыяй і запрасілі Святлану Алексеевіч да сябе госцем на курсы “Мова нанова” ў Берасьце.
 
А на гэты раз госцем курсаў “Мовы нанова” быў адзін з самых тытулаваных айчынных гульцоў у баскетбол Аляксандр Куль. Скончыўшы прафесійную кар’еру, ён стаў дырэктарам па маркетынгу клуба “Цмокі”.
 
Аляксандр распавёў, што ён паходзіць з беларускамоўнай сям’і, і, калі прыехаў у Віцебск ды размаўляў на роднай мове, то на яго глядзелі як на «хлопца з дзярэўні». Было крыўдна. Але ён лічыць, што мова - гэта частка культуры нацыі, частка самаідэнтыфікацыі. “Згубіў мову - стаў чалавекам свету. Краіна без мовы губляе сваю ўнікальнасць і сваю самабытнасць”.
 
Калі экс-баскетбаліст пачаў работу ў клубе «Минск-2006» на пасадзе маркетынгавага дарэктара, то прапанаваў, каб клуб быў перайменаваны ў «Цмокі-Мінск». “Беларускі клуб павінен быць самабытны, з беларускай назвай. Каб людзі балелі за НАШЫХ!” - падкрэсліў Аляксандр Куль. Дарэчы, уся рэклама клуба ідзе на беларускай мове, буклеты таксама беларускамоўныя.
 
Аляксандр Куль распавёў і пра сваё асабістае жыццё, пра спартыўныя дасягненні, адказаў на шмат пытанняў. Гэта была вельмі цікавая і запамінальная сустрэча.