Архіў навінаў
04.12.2015 Грамадства
“Шпора” для міліцыянта
 
З даўніх часоў праваабаронцы і грамадзкія актывісты назіраюць пэўную тэндэнцыю, як нейкая акцыя на ўдзельнікаў складаецца процьма рапартоў і пратаколаў, і усе яны выглядаюць вельмі падобна. Дасведчаныя, маючыя за плячыма не адно затрыманне і пакаранне актывісты прыйшлі да высновы, што рапарты і пратаколы міліцыянты пішуць калі не “пад капірку” дык пад дыктоўку начальніка.
 
Але шыла ў мяху не схаваеш!
 
І вось днямі пільныя грамадзяне ў горадзе над Мухаўцам знайшлі цікавы дакумент, які можна ідэнтыфікаваць як “шпора” міліцыянта. Гэта быў клапатліва заламінаваны, пэўна нейкім “байцом” АМАПу, ўзор складання міліцэйскіх рапартоў (глядзі здымак). Гэты “узор” ахопліваў 4 заганныя з’явы беларускага грамадства:
 
“распіццё гарэлкі”,
 
“апраўленне фізіялагічных патрэб”,
 
“п’ян ы стан і непрыстойны выгляд з неўстойлівай хадой і кепскай арыентацыяй у прасторы” і
 
“пераход дарогі ў ня вызначаным месцы”.
 
Пільныя грамадзяне звярнулісь па каментар да праваабаронцаў. Уладзімір Вялічкін:
 
“Міліцыя – гэта праваахоўчы орган. Тут мусяць працаваць і працуюць шмат дасведчаных юрыстаў. Алеж на ўсе вуліцы і да кожнага грамадзяніна іх не прыставіш. Вось і патрулююць вуліцы “байцы” АМАПу, ППС, курсанты, сярод якіх шмат недасведчанай моладзі. Каб ахапіць кожнага супрацоўніка міліцыі навучаннем у галіне права, павысіць іх прафесійны ўзровень, кіраўніцтва МУС і іх навучальных устаноў распрацоўваюць падобныя “ўзоры”, як дапаможны матэрыял сваім супрацоўнікам.
 
Здавалася б правільна робіцца, але ж не забывайце: “Благімі намерамі выбрукавана дарога ў Пекла!” Мы не бачылі іншых “узораў”, тых, што тычацца распаўсюду друкаваных матэрыялаў, правядзення масавых мерапрыемстваў, графіці і г.д. Мо таму ў апошнія гады актывісты апазіцыі адпаведна складваемых на ніх пратаколаў калі публічна не “пюць гарэлку”, дык “апраўляюць фізіялагічныя патрэбы”, чым абражаюць грамадства. Такім чынам дыскрэдытуюцца прадстаўнікі апазіцыі ў вачах беларускай і міжнароднай супольнасці.
 
Уявіце сабе апраўдванні вядомага апазыцыянера ў падобнай сітуацыі: “Я не апраўляў фізіялагічныя патрэбы на праежджай часцы, я выказваў пратэст супраць дзеючага рэжыму!”
 
У дадатак, у судзе выяўляецца, што прадстаўнікамі грамадства з’яўляюцца складальнікі рапартоў, а суд кіруецца “прэзумцыяй даверу супрацоўніку міліцыі”...
 
Што рабіць у такой сітуацыі? Звярнуцца ў сродкі масавай інфармацыі? Ёсць над чым падумаць...”