Архіў навінаў
04.12.2015 Грамадства
Шабнам Худойдодова ў Берасцейская СІЗа змагаецца за свае правы
 
Як мы ўжо паведамлялі тэрмін утрымання пад вартай актывісткі з Таджыкістану Шабнам Худойдодовай у берасцейскім СІЗА быў працягнуты да 13 снежня.
 
Нагадваем, што Шабнам Хадайдодава з’яўляецца актывісткай апазіцыйнай таджыкскай арганізацыі “Група 24”, якая накіроўвалася ў Польшчу, але была затрымана памежнікамі, бо знаходзілася ў міждзяржаўным вышуку за экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі сваёй краіны. http://www.brestspring.com/
 
У сваіх лістах да праваабаронцаў Шабнам скардзіцца на складаныя ўмовы ўтрымання ў СІЗА. Разам з ёй у камеры сядзяць жанчыны, якія смаляць і якія не смаляць, сярод іх есць, як піша Шабнам, “неадэкватныя”, якія ня толькі смаляць, але ж лаюцца матам, крадуць, проста перашкаджаюць спаць. Таксама ў яе камеры знаходзяцца яшчэ 4 жанчыны, якія не смаляць, але мусяць увесь час дыхаць нікацінам. З-за тых хто смаліць вакно ў камеры не зачыняюць, таму ў камеры холадна. Шпацыраваць выводзяць усяго на паўгадзіны. Ад нікаціну ў Шабнам баліць сэрца, галава, павысіўся цукар у крыві (рабілі аналіз крыві). Актывістка з Таджыкістану неаднаразова звярталася да адміністрацыі СІЗА перавесці яе ў іншую камеру, стварыць элементарныя ўмовы для жанчын, якія не смаляць. На што ёй адказалі, што не будуць для яе ствараць асаблівыя ўмовы. Але ж гэта элементарныя ўмовы ўтрымання пад вартай, сцьвярджае Шабнам Худайдодова.
 
Магчыма пасля 13 сьнежня тэрмін яе знаходжання за кратамі падоўжаць яшчэ на дзесяць месяцаў.
 
Неабыякавыя берасьцейцы могут падтрымать Шабнам лістамі і паштоўкамі або перадачамі.
 
Нагадваем прыёмы перадач у СІЗА Берасця ад 8.30 да 13.00, панядзелак – выходны. Шабнам можна перадаваць сыравэнджаныя каўбасы, печыва, хлеб, яблыкі, моркву, бананы, чай чорны і зялёны, снікерсы, кашы хуткага прыгатавання, шампунь, пральны парашок. Шабнам любіць малявац, а таму вітаецца альбом для малявання.
 
Трэба ўлічваць, што забаронена передаваць спіртаўтрымліваючыя напоі, хуткапсуючыяся прадукты харчавання, кулінарныя поўвырабы, цукеркі ва ўпакоўцы (то бок можна перадаваць цукеркі без фанцікаў і пудэлак). Нельга перадаваць прадукты і напоі ў шкляных слоіках ці металічных пушках. На месяц можна перадаць ня больш за 30 кг перадач.
 
Адрас для ліставання:
Шабнам Худайдодавай,
вул. Карла Маркса 86,
Брэст, 224000.