Архіў навінаў
04.12.2015 Грамадства
5 снежня – Международны дзень валанцёраў!
 
Берасцейскія праваабаронцы, удзельнікі Беларускай Праваабарончай Гуманітарнай Місіі ва Ўкраіне, віншуют усіх валанцёрав планеты са святам,
 
асабліва валанцераў “Станцыі Харькаў", якія аказываюць дапамогу перасяленцамі з зоны АТА Еву Гукалаву, Юлю Піменаву (Пчёлку), Алісу Веневцеву, Надзею Рында, Анжаліку Ібр і шмат іншых, з якімі пазнаёміліся ў рамках праваабарончай гуманітарнай Місіі ў Украіне. На працягу двух месяцаў беларускія валанцёры працавалі ў арганізацыі "Станцыя Харкаў," дапамагалі на гарачай лініі, праводзілі маніторынгавыя апытанні, грузілі, разгружалі машыны, дапамагалі з пераездам, кансультавалі, пісалі артыкулы, праводзілі інтэрв'ю.
 
Акрамя таго, ў рамках Місіі ў чэрвені і верасні брэсцкія праваабаронцы з тыднёвымі візітамі наведалі Львоў, дзе таксама ў якасці валанцёраў дапамагалі мясцовым недзяржаўным арганізацыям і ўдзельнічалі ў праваабарончых мерапрыемствах. Берасцейскія праваабаронцы асабліва віншуюць сваіх калег з Цэнтру “СІМ”, арганізацыі “SOS Крым” і разнастайных валанцёрскіх ініцыятываў з якімі мелі гонар пазнаёміцца.