Архіў навінаў
01.12.2015 Грамадства
На баранавіцкім рынку апячаталі ралет Міколы Чарнавуса
 
Баранавіцкія ўлады вырашылі расправіцца з прадпрымальнікам Міколам Чарнавусам, які змагаецца за парадак на рынку. Дырэктар кааператыўнага рынка Васіль Саўчанка, са згоды Баранавіцкага раённага спажывецкага таварыства, апячатаў ралет прадпрымальніка.
 
Кажа Мікола Чарнавус:
 
– Усе ў гэтым зацікаўленыя. І Баранавіцкі гарвыканкам, і Баранавіцкі райвыканкам, і Райпо, Берасцейскі аблвыканкам – каб Чарнавуса з рынка выгнаць. Усе парушэнні і памылкі кіраўніцтва рынка прабачаюцца.
 
Прычына апячатання ралета з наступным яго выдаленнем за межы рынка за кошт прадпрымальніка – нібы ў непадпісанні дамовы на арэнду месца. Але Мікола Чарнавус мае дамову са спажывецкім таварыствам на арэнду месца на рынку да 16-га траўня 2016-га году.
 
http://www.racyja.com