Архіў навінаў
30.11.2015 Культура
Берасцейцы пазнаёмілісь з салістам гурта “Vuraj” Сяргеям Доўгушавым
 
30 лістапада берасцейцы змаглі пазнаёміцца з салістам гурта “Vuraj” Сяргеям Доўгушавым. Беларускі музычны гурт «Vuraj» эксперыментуе з беларускім фальклёрам, стварае новыя творы адмысловага гучаньня.Чароўнае перапляценьне вобразаў беларускай міталёгіі і аўтарскага бачаньня фальклёру надаюць непаўторнае адценьне і самабытнасьць.
 
Прысутныя маглі пачуць, як гучаць дудучка беларуская, сапілка і іншыя народныя інструменты ў выкананьні Сягрея Доўгашава.
 
Свой вступ Сяргей Доўгушаў прысьвяціў 85-годдзю з дня нараджэньня Уладзіміра Караткевіча. Музыка распавёў, што вучыў беларускую мову, чытаючы прозу Караткевіча, а на ягоныя вершы запісаў пяць песьняў: “Дарога”, “О каханьне маё бясконцае” і іншыя.