Уладзімір Вялічкін
12.05.2016 Грамадства
А яшчэ я ў яе ем…
 
Такім адказам законыўся адзін з анекдотаў пра аднаго спартоўца, баксёра, калі таго запыталі пра галаву.
 
Мой дзядзка загінуў пад Смаленскам у 1941 годзе.
 
У 1915 годзе адну маю бабушку разам з усёй сям’ёй рускія улады вывезлі ў далёкі Курган, там памерла яе маці, мая прабабушка, і была пахаваная… Не ўсе змаглі вярнуцца па заканчэнні першай сусветнай на радзіму. Хто вярнуўся пабачыў, што ўсё спаленае і разрабаванае. Пачыналі з “нуля”.
 
Другую з сям’ёй вывезлі ў Ташкент… Брэст расейскія войскі спалілі ўшчэнт. У Маскве выйшла замуж за інваліда імперыялістычнай вайны. Жылі ў Саратаўскай вобласці, перажылі галадамор 1932/1933 гадоў…
 
За польскай уладай мясцовыя жыхары адбудавалі Брэст, аднавілі сваі гаспадаркі. Распачалі новае жыццё і раптам ізноў прыйшлі акупанты-вызваліцелі. Вызвалілі ад прыватнай маёмасці і прыватных гаспадарак. У бабулінай вёсцы мужыкоў амаль не заталося, больш удовы, якіх называлі: Паліцыянтава, Солтысава, Жандарава…
 
Аднаму дзеду ў 1944 годзе “вызваліцелі” мабілізавалі каня “на патрэбы войска”, як шмат каму ў ваколіцы. Фронт пайшоў далей, коні засталіся ў Брэсце, на месцы сучаснай плошчы “Свабоды”. Мясцовыя хацелі вярнуць каней, ахова не дала. Так тыя коні і здохлі ад голаду, гаспадары глядзелі і плакалі…
 
Пазней падчас калектывізацыі дзеду забралі гаспадарку, але ў калгас ён так і не ўступіў – абклалі непамернымі падаткамі… Стары абураўся, што так жыць (за “савецкімі” парадкамі) нельга, усё спадзяваўся, што з часам усё зменіцца. Не дачакаўся.
 
Другога дзеда, інваліда імперыялістычнай вайны, ня стала ў сумна вядомым 1939 годзе, бабушка распавядала: “За мужам, я апраналася ва ўсё самае лепшае”, раптам кінула ўсё і разам з дзецьмі рушыла на радзіму. Дарога заняла без малага 10 гадоў, каб пракарміць сям’ю працавала на шахце ў Чырвонаармейску. Пенсіі не атрымлівала, маўляў, дакуманты, якія падцвярджаюць працоўны стаж згарэлі падчас акупацыі. Тое, што страціла сына на вайне, таксама не аргумент: “Прапаў бяз вестак” – “вораг народа”… Жыла збіральніцтвам, сучыла ніткі, вязала – так выхавала застаўшыхся дваіх дзяцей. Напрыканцы 1980-хх “следапыты” знайшлі рэшткі сына, майго дзядзкі, пры ім быў салдацкі медальён, і пахавалі ў брацкай магіле… У дзяцінстве дзядзка быў кульгавы, бабуля яго перад самой вайной вылекавала, да канца жыцця дакарала сябе: “Быў бы кульгавы – быў бы жывы” (не забралі б да войска).
 
Мастацтва спецпрапаганды (прапаганда на вызваленых ці акупаваных тэрыторыях) палягае на некалькіх аксіёмах. Адна з іх “Бальшыня населніцтва ў першую чаргу давярае афіцыйным крыніцам інфармацыі.
 
9 траўня ў Брэсцкай фартэцыі адбыліся буйныя святкаванні “свята”. Светавыя войны прынеслі безліч пакут усяму свету – дзесяткі мільёнаў загінуўшых не падстава для “народных гульбішчаў” з таннымі гарэлкай і шашлыком. 9 траўня – гэта Дзень Жалобы, Дзень Смутку…
 
Другую сусветную вайну разблыталі два таталітарных рэжымы Гітлера і Сталіна. Гітлера слушна ганяць, і ганяць да сюль, а вось Сталіна пачалі хваліць і дзякаваць. Сёння я бачу як атручаныя афіцыйнай прапагандай суайчыннікі з лёзунгам “Спасібо деду за поБеду” імкнуцца “На Берлін”…
 
Ці гэтыя людзі забыліся, што акупанты-вызваліцелі, якіх на нашу замлю ніхто не запрашаў, з чарапамі і васільковымі аколышкамі на на фуражках, арыштоўвалі,гнаілі ў лягерах, ссылалі, стралялі ў патыліцу нашым суайчыннікам, ці гэта нашчадкі акупантаў-вызваліцеляў глумяца над памяццю нашых суайчыннікаў і цешуцца беспакаранасцю?
 
Трэба памятаць, што Брэсцкую фартэцыю нашыя суайчыннікі баранілі ў 39-м годзе і ад немцаў і ад рускіх, а ў 41-м сярод абаронцаў былі не толькі героі, пра тых, з васільковам аколышкам, што стралялі ў патыліцу не ўзгадваюць:
 
“132-і батальён войскаў НКВД. Іхні сьцяг нямецкім трафеем на вядомым фота фігуруе. Стаялі ў казарме зьлева ад Тэрэспальскай брамы, там дзе лейтэнанта з характэрным прозьвішчам Наганов пасьля вайны пры разборцы завалаў знайшлі; дарэчы, з наганам у руцэ. Яны ахоўвалі турму ў Брыгідках (былы жаночы кляштар сясцёр Брыгідак, на Кобрынскім умацаваньні, гэта цераз правы рукаў Мухаўца). Тамсама сядзеў у камеры сьмяротнікаў будучы прадстаяцель беларускага касьцела Кізімір Сьвёнтак. Стуль напэрэдадні вайны адправілі адзін эшалон палешукоў на высылку, мелі яшчэ тры, але не пасьпелі, "вероломно" на іх напалі.
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10207597294185281&set=p.10207597294185281&type=3&theater
 
 
Я веру, што моладзь, якую апранулі ў вайсковую форму ваенных гадоў і прывялі ў фартэцыю, афіцыйныя прапагандысты, разбярэцца дзе праўда, і каму на карысць, каб беларусы жылі ў хлусні і знявазе… Бо галава дадзена чалавеку не толькі дзеля таго, каб у яе есці.