Навіны
10.03.2018 Грамадства
Лемяшэўскі запрасіў на свой завод у Пінску – тых, хто прыехаў, чакае суд
 
Не магу не скарыстацца падарункам эканамічнай месіі Беларусі Віктара Лемяшэўскага, які нязменна падкідвае гучныя інфармацыйныя падставы, для таго каб яшчэ раз гучна нагадаць пра сваіх брудных вытворчасцях i адкідах, якія ніхто не ўтылізуе і якія захоўваюць невядома дзе, ператвараючы нашы лясы і гарады у сметнкі адкідаў Біт-Сплава.
 
На сустрэчы ў Тельмах Віктар Лемяшэўскі запрасіў усіх і, у тым ліку СМІ, на свае заводы ў Пінску і Белаазёрску, каб пераканацца, што гэта бяспечныя прадпрымства накшталт фабрыкі парфуму.
 
Мы прынялі запрашэнне і паехалі ў Пінск. Але ў Пінску на прахадной завода EXIDE на нас накінуўся нейкі чалавек з каламутным поглядам і дзіўнай пластыкай.
 
Пасля мы даведаліся, што гэта юрысконсульт ЕХIDE Аляксандр Юнкевіч, былы миліцыянт. Яму не спадабаоася, што мы яго знялі і выклалі ў інтернет. Крэатыўны ўчастковы стварыў пратакол па ч.2 арт. 22.9 КаАП (парушэнне закона аб СМІ), і мы з задавальненнем з'ездзім у Пінск, каб яшчэ раз нагадаць свету пра Лемяшэўскага і ягоных падначаленых, якія выстаўляюць супербізнэсоуца Віктара Мацвеевіча пустабрэхам, ну, і выйграць працэсс.
 
С. Пятрухін, “Народны Рэпарцёр”