Навіны
08.11.2018 Грамадства
Распачаўся разгляд справы блогер Сяргей Пятрухін VS УУС Брэсцкага аблвыканкама
 
Блогер мае намер спагнаць маральную шкоду з УУС Брэсцкага аблвыканкама на лаве адказчыкаў шэраг міліцыянтаў
 
8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна г.Брэста распачаўся разгляд справы па зыскавай заяве блогера Сяргея Пятрухіна.
 
Адказчыкі прадстаўнік УУС, супрацоўнікі Ленінскага РАЎС капітан Дмітрук Барыс, ст. л-т Тарасюк Аляксандар, ст. л-т Ярашук Матвей, п/п-к Каравякоўскі Дмітрый.
 
Суддзя Андрэй Канючка. Пятрухін заявіў адвод суддзе, бо сумляваецца ў непрадузятасці і аб’ектыўнасці суддзі. Раней яны перасякаліся па справе "Дынама". Пятрухін перакананы - той сама міліцыі.
 
Адказчыкі міліцыянты выказалісь супраць адвода.
 
Суддзя агалошвае перапынак для прыняцця вызначэння па хадайніцтву.
 
Фігуранты справы ў цывільным на калідоры чакаюць на рашэнне суддзі па адводзе. Пасля перапынку суддзя забараняе фотаграфаваць і здымаць на відэа і адхіляе адвод.
 
Нагадаем, 27 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Пятрухіна з ператрусам, той запатрабаваў адваката, маўляў, "Без адваката не пушчу". Блогера затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАЎС, дзе абвінавацілі ў “непадпарадкаванні” і пасадзілі на 3 сутак. Пазней раённы і абласны суды выпраўдалі блогера..
 
Прадстаўнік УУС заяўляе хадайніцтва, каб у якасці адказчыкаў былі не яны, а Ленінскі РАЎС, бо іх кіраўніцтва прымала рашэнні і аддавала распараджэнні. Рэшта ўдзельнікаў пагадзіліся з хадайніцтвам
 
Суд адхіліў хадайніцтва па суадказчыку.
 
Блогер заявіў хадайніцтва аб дапаўненні зыскавых патрабаванняў у частцы кампенсацыі выдаткаў на адваката і падаў яго ў пісьмовай фрме
 
Адказчыкі пакладаюцца на вызначэнне суда.
 
Хадатайства на ўдзел адваката судом задаволена, пасяджэнне прызначана на 9 лістапада на 10 гадзін. Суддзя нагадаў прынесці квіткі, што падцвярджаюць выдаткі на адваката.
 
Пятрухін запярэчвае: “А калі адвакат ў працэсе, можа не хапіць часу...”
“Вызначэнне агучана!” - перапыняе суддзя.
 
https://www.facebook.com/100001754800896/videos/1911973068871168/?t=46