Навіны
04.11.2018 Грамадства
Ці ёсць сэнс абскарджваць рашэнні судоў за кармленне галубоў?
 
Суды ідуць, рашэнні выносяцца, часцей, як мы назіраем - ужо прадвызначаныя. Таму многія, каму выносяцца “пакаранні”, за кармленне птушак - не плануюць падаваць на перагляд. Людзі проста не вераць, што ёсць справядлівасць у нашых судах, не вераць у сумленнасць суддзяў, не маюць больш ілюзій, што мы прававая дзяржава.
 
Адной з абвінавачаных, Юліі, цяжка даўся, так бы мовіць суд над ёй. Чалавек яна прыстойны, мама дваіх дзетак, замужам, працуе, ніколі ні ў якіх калатэчах не была - а тут суд! Як гучна гучыць, дзесьці нават пагрозліва, тым больш, калі ўпершыню ён над табой. Рашэнне выслухала, не прыемна вядома, але абскарджваць не будзе - ня верыць. Затое падала скаргу. На каго і за што, пакуль не распаўсюджваецца.
 
Яшчэ адна ўдзельніца, Таццяна, кажа коратка: “Не, не буду абскарджваць, бо не бачу сэнсу”.
 
А вось, што кажа Дзям'ян: “Абскарджваць не буду. Але скаргу на дзеянні супрацоўнікаў абавязкова напішу. І яшчэ - “я пайшоў свядома на такія дзеянні, паколькі ўлада не дае мне магчымасць скарыстацца гарантаваным мне канстытуцыяй правам на мітынгі і сходы. Вялікая колькасць заявак было пададзена - усе, былі адхіленыя за выключэннем аднаго мітынгу. Мы змагаемся з парушэннем заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, адстойваем сваё права на чыстую экалогію, мы ні разу закон не парушылі, але, калі вычарпаныя ўсе магчымасці, а нашыя правы не рэалізаваныя - гэта і ёсць ўсвядомленае парушэнне ад безвыходнасці”.
 
Ня ведаю, якія мэты пераследавалі ўлады, і чаго хацелі дамагчыся гэтымі штрафамі, пасадкамі ў ІЧУ, пагрозамі ў адрас некаторых удзельнікаў, але ва ўсіх сіл стала толькі больш, страх знік, напэўна ў першы раз страшна, а потым ужо няма. Людзі гатовыя ісці наперад, людзі разумеюць усю небяспеку завода, людзі хочуць здароўя сабе і сваім блізкім. І вельмі паказальна тое, як уся гэтая сітуацыя згуртавала народ! Менавіта! Усё перажываюць адзін за аднаго, аказваюць дапамогу, хоць раней адзін аднаго не ведалі. Зараз адна вялікая атрымалася сям'я, якая з кожнай нядзеляй павялічваецца. У нас на вачах тут і цяпер будуецца новая грамадзянскую супольнасць, што не можа не радаваць, таму - нас не запалохаць!
 
Кацярына
 
Каментар Уладзіміра Вялічкіна, праваабарронцы:
 
Дарэмна людзі не абскарджваюць свае пакаранні. Натуральна, што ў дзяржаве, дзе ўлады дэманстратыўна ігнаруюць патрабаванні заканадаўства, людзі ня вераць у справядлівасць і аб’ктыўнасць судоў. Усе мы сведкі, як берасцейскія актывісты, масава выказваюць недавер судам на пачатку пасяджэння.
 
Сітуацыя абцяжараная, яшчэ і высокім мытам на абскарджванне. Калі штраф да 10 базавых, прыцягваемы плоціць 2 базавых мыта, або 49 рублёў! Паслугі адваката, калі пашанцуе - 250 рублёў і болей, а напісаць скаргу? Не кожны наважыцца ад сямейнага буджэту адарваць такі “кавалачак”! За судовы здзек, а не правасуддзе, за ўласны рахунак.
 
Але абскарджваць трэба, бо падобнымі коштамі дзяржава замінае грамадзянам даводзіць цяжбу да міжнародных інстанцый. Няма скарг у Камітэт па Правах Чалавека - няма парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
 
А як жа Свабода слова, свабода на распаўсюд і атрыманне праўдзівай інфармацыі, на пакаёвы сход, на справядлівае судовае разбіральніцтва, на здаровае асяроддзе?..
 
Выйсце ёсць. Звяртайцеся да праваабаронцаў. Яны дапамогуць задарма.