Навіны
08.10.2018 Грамадства
Шляхам нанясення налепак яны парушылі Закон “Аб масавых мерапрыемствах...”
 
8 кастрычніка ў суд Ленінскага раёна г.Брэста разгледзеў справы праціўнікаў будовы акумулятарнага завода - Юліі Зубік, Таццяны Фесікавай і Андрэя Астапчука.
 
Нагадаем, у нядзелю 7 кастрычніка на плошчы Леніна было затрымана 5 чалавек, на траіх былі складзены пратаколы ў парушэнні арт. 23.34-1 КаАП “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”. 4 чалавекі пасля складання пратаколаў і ўзяцця тлумачэнняў адпусцілі.
 
Юлія Зубік і Таццяна Фесікава атрымалі позвы ў суд на панядзелак, Андрэя Астапчука міліцыя пакінула ў ІЧУ да суда.
 
Справы разглядаў суддзя Аляксандар Семянчук.
 
Першай разглядалася справа Юліі Зубік, яна выступіла з хадайніцтвам далучыць да матэрыялаў справы даведку, што мае 2 дзетак на ўтрыманні, і скаргу на міліцыянта Рябушко. Хадайніцтвы былі задаволеныя.
Зубік віны не прызнала і адмовілась сведчыць спаслаўшыся на арт. 27 Канстытуцыі
 
Сведка ст. л-т міліцыі Дзмітрый Сіліковіч гаварыў надта ціха: “30 верасня сабраліся грамадзяне, сярод іх была жанчына, светлыя валасы, стала расклеіваць на вопратку налепкі супраць завода. Пазней высвятлілась, што гэта была Таццяна Фесікава...
 
Зараз разглядаем справу Зубік” - папраўляе суддзя.
- Зубік не сама наляпіла налепку - Фесікава...
Зал абураны нічога не чуваць.
 
Суддзя выдаліў Рамана Кісляка, той папрасіў гаварыць гучней. На знак салідарнасці з выдаленым людзі пакідаюць залу суда. Засталося 6 чалавек.
 
Зубік нічога не гаварыла”, - працягваў міліцыянт: “Усё было бачна па наклейках. Яна толькі стаяла, хадзіла перад камерамі, усьміхалась. Тэкст я не бачыў - малюнак пратывагазу бачыў. Потым у пастарунку я бачыў майку Астапука, на ей быў такі самы малюнак і надпісы... Вы высказывалі недавольства будовай акумулятарнага завода на плошчы - гэта забаронена”.
 
Суддзя зачытвае скаргу Юліі Зубік: “Міліцыянер Рябушка парушаў мае канстытуцыйныя правы, ажыццяўляў на мяне псіхалагічны ціск пасля затрымання ў нядзелю. Калі я адмовілась сведчыць, спаслаўшыся на арт. 27 Канстытуцыі, ён пагражаў пасадзіць мяне ў ІЧУ, калі я не буду даваць сведчанні супраць сябе самой да суда”.
 
Суддзе спатрэбіўся час, каб разабрацца са скаргай і ён абвесціў перапынак да 10 кастрычніка да 10-30
 
Наступнай разглядалася справа Таццяны Фесікавай. Той сама суддзя, той сама артыкул, той сама сведка.
 
Жадаючых прысутнічаць суддзя не пусціў у залу - паставіў пры дзвярах міліцыянта, каб не пускаў.
 
Таццяну звінавачваюць у тым сама, у парушэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах...”
Яна адмаўляецца ад сведчанняў, спасылаецца на арт. 27 Канстытуцыі
 
Сведка Дмітрый Сіліковіч: “30 верасня сабраліся грамадзяне, выказвалісь супраць будовы завода, там была Фесікава, расклеівала налепкі на вопратку іншых грамадзян. Яе прозвішча было высветлена пазней, таксама Астапчук...
 
“Што я зрабіла?” - звяртаецца да суда Фесікава: “У чым мяне абвінавачваюць? Пікет і мітынг маюць вызначэнні. Якім чынам грамадзяне выказвалі недавольства?
 
Суддзя агучвае: "Шляхам нанясення налепак скіраваных супраць будовы завода"
 
Я маю права атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю паводле Канстытуцыі” - кажа Таццяна.
 
“Тэкст налепак не адпавядае”, - кажа сведка: “Шляхам нанясення налепак, яна парушыла закон аб масавых мерапрыемствах. На іх напісана “Стоп завод!” і “Брэст супраць экалагічнай катастрофы!”
 
У выніку суддзя Аляксандар Семянчук пастанавіў пакараць Таццяну Фесікаву дзесяццю базавымі штрафа.
 
Прывезлі Андрэя Астапчука. Суддзя Семянчук. Арт. 23.34-1 КаАП. У зале прысутнічае старлей Ігнатовіч, які “ўпакаваў” Андрэя.
 
Астапчук выказвае недавер суду: “Суду не давяраю, бо ўжо бачыў, як суд судзіць... Прысуды не справядлівыя”.
 
У задавальненні адмоўлена.
 
Сведка Сіліковіч: “30 верасня Таццяна Фесікава наклеіла налепку на куртку Астапчуку, ён не пярэчыў гэтаму, а таму садзейнічаў, пазаваў на камару Пятрухіну...
 
Андрэй сцьвярджае, што быў на плошчы, але лёзунгаў не крычаў. Пытаецца, ці ўжо нельга па вуліцах хадзіць, злачынцу знайшлі... (у хлопца сур'ёзны дэфект мовы, выказваецца з цяжкасцю, кажа, што не інвалід - заіка)
 
“Я забыў сказаць”, - дадае Астапчук: “Начальнік Самасюк мне пагражаў, што адправіць на ЛТП, калі я не падпішу пратакол”.
 
Без марудных разважанняў суддзя Аляксандар Семянчук пастанавіў пакараць Андрэя Астапчука штрафам: “10 базавых з улікам ўтрымання ў ІЧУ”