Навіны
29.09.2018 Грамадства
Вядомаму блогеру вярнулі сістэмны блок і тэлефон
 
28 верасня 2018 г. вядомаму блогеру Сяргею Пятрухіну вярнулі сістэмны блок і тэлефон, якія былі канфіскаваныя ў яго 27 ліпеня 2018 г. ўчастковымі Ленінскага РАУС А. Тарасюком, Б. Дзмітрук і М. Ярашуком ў сувязі з праверкай па заяве ўчастковага Мікалая Рябушко, які пакрыўдзіўся на блогера за тое, што той параўнаў яго дзеянні з дзеяннямі фашыстаў часоў ВАВ.
 
Участковы Мікалай Рябушко, дзякуючы якому была канфіскавана тэхніка.
 
Нагадаю, што блогер адмовіўся ісці ў сваю кватэру без адваката за што быў затрыманы, дастаўлены ў Ленінскі РАУС і адседзеў трое сутак у ІЧУ.
 
Па словах Сяргея з тэхнікай, наколькі ён цяпер можа судзіць на дадзены момант усё ў парадку, але ён не ведае вынікаў праверкі, но кажа, што яму ўсё роўна, так як мянты дзейнічаюць адвольна і нешта прагназаваць не мае сэнсу.
 
Сяргей звярнуў увагу, што тэхніку аддалі як раз у той момант, калі з АПВ (аддзел прымусовага выканання) прыйшлі пастановы аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці. Гэта значыць прыйшоў час выконваць рашэнне Эканамічнага суда Брэсцкай вобласці: прасіць прабачэння перад АйПауэром і выдаляць прычыну скандалу відэаролік «Свінец-Брэсту пісец» з інтэрнэту, чаго С. Петрухин і А. Кабанаў рабіць не збіраюцца.
 
Сяргей дадаў таксама, каб знаёмыя следчага Андраніка Хачатрана, аматара бессэнсоўных экспертыз, перадалі яму, што ў блогера з'явіліся новыя электронныя носьбіты, якія можна канфіскаваць ў рамках дзеючай крымінальнай справы і адправіць на «экспертызу».
 
Ноўтбук Асус, тэлефон Хуавей І планшэт Ленова, які належыць сябру Сяргея і быў набыты за тры дні да канфіскцыі, знаходхяцца ў праваахоўнікаў, І следства па гэтаму “страшнаму злачынству” - паклеп і абраза ўчастковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка ўсё яшчэ цягнецца - і будзе цягнуцца пэўны тэрмін покуль грамадзтва ня лопне ад смеху.
Паўлюк Кавалёў