Навіны
01.08.2018 Грамадства
Адміністратыўную справу спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння
 
1 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г Брэста разгледжана адміністратыўная справа відэаблогера Сяргея Пятрухіна
 
На пачатку судовага пасяджэння суддзя Семянчук Аляксандр Аляксандравіч забараніў фота-відэа здымкі і папярэдзіў прысутных, што вядзецца відэазапіс пасяджэння. Выявілась, што супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі блогера ў парушэнні арт 23.4 КаАП “непадпарадкаванне...”
 
Пятрухін выказаў недавер суду, таму як рабіў фільмы пра суддзю і ў таго магло быць да яго адмоўнае стаўленне. Суддзя адмовіў ў задавальненні хадайніцтва. Блогер яшчэ раз заяўляе адвод і патрабуе правасуддзя. “Я вам не давяраю!” - настойвае ён: “Я патрябую правасуддзя, можаце выдаліць, я вам не давяраю. Я хачу правасуддзя. У мяне ёсць адвакат, хай прадстаўляе мае інтарэсы...”
 
Блогер пакідае залу суда за ім устаюць і на пратэст таксама пачынаюць пакідаць залу суда. Суддзя паспрабаваў зупыніць першага. “Мне кепска, выклікайце “хуткую”...”, - заяўляе той. Суддзя мусеў абвесціць перапынак, каб выпусціць людзей.
Разгляд справы працягваецца. Абаронца заяўляе хадайніцтвы:
 
- Адправіць пратакол на дапрацоўку - адмоўлена.
- Заслухаць сведкаў здарэння - задаволена.
- Далучыць да матэрыялаў справы відэазапіс Пятрухіна “Опять ОМОН” - задаволена.
 
Адвакат Павал Алесік прадстаўляў інтарэсы Сяргея Пятрухіна: “Мой падабаронны ня згодны з пратаколам, бо не непавінаваўся і не пярэчыў, а ключ згубіў...”
 
Далей суд заслухаў сведкаў. Вучастковы Аляксандар Тарасюк: “Па заяўцы нашага супрацоўніка Рабушкі мы праводзілі праверку. Пятрухін выйшаў, мы падышлі з санкцыяй. Пятрухін хацеў сфатаграфаваць, я не даў, зачытаў, даў запісаць на камару. Ён патрабаваў адваката, яму патлумачылі што адвакат не патрэбны.
 
Ён сказаў, што не пайду, няма ключэй. Адгаворваў панятых ўдзельнічаць у аглядзе, каб не было сорамна пазней. Казаў, ключоў няма, ЖКГ выклікайце. Мы прапанавалі праехаць у РАЎС для разбіральніцтва...”
 
Вучастковы Барыс Дмітрук паведаміў, што была пастанова намесніка начальніка РАЎС, санкцыянаваная пракурорам аб правядзенні агляду: “Мы знаходзіліся у двары, бо ён дзверы не адчыняе. Калі выйшаў, мы паказалі пастанову. Я асабіста паведаміў Пятрухіну, на падставе чаго мы прыйшлі для агляда, і прапанавалі прайсці для агляду. Прапанавалі яму знайсці сваіх панятых, ён адгаворваў прысутных, раіў не ісці ў панятыя. Мы зачыталі пастанову, але ён адмовіўся яе падпісываць. Ён ведаў нашто да яго ідуць. Ед адмовіўся, сказаў, ідзіце, ламайце дзверы...”
 
Адвакат: “Чаму вы не выканалі ягонае патрабаванне аб адвакаце, гэта гарантавана арт. 62 Канстытуцыі?” -Мы бачылі, што ён нас не пусціць.
 
Суд заслухаў яшчэ чатырох сведак і прагдледзез відэазапісы з відэарэгістратараў міліцыянтаў і відэазапіс Пятрухіна “Опять ОМОН”.
 
З запісу відэаблогера было чуваць ягоны ж голас : “Дайце мне пастанову для азнаямлення. Мы вам паказалі, падпісвайцеся. Я не бачу што там напісана, дайце ў рукі....”
 
Адвакат выступіў у абарону Пятрухіна: “Склад правапарушэння паводле арт. 23.4 КаАП адсутнічае. Пятрухін не адмовіўся пускаць у кватэру, ён заяўляе, што ключ згубіў. Ёсць фраза: “Я баз адваката ў кватэру не пушчу”, гэта гарантавана Канстытуцыяй. Трэба было запрасіць адваката. Ціску на панятых я не бачу “сорамна” і “будзеце шкадаваць”, гэта не ціск, яны ўдзедьнічалі ў аглядзе.
 
Прашу спыніць адміністратыўны працэс за адсутнасцю складу правапарушэння”.
 
Суддзя Аляксандар Семянчук прымае і агучвае пастанову суда:
Адміністратыўную справу спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.