Навіны
30.07.2018 Грамадства
Кідаецца ў вочы шэраг парушэнняў закона супрацоўнікамі МУС
 
29 ліпеня ў суд Ленінскага раёна г.Брэста з ізалятара часовага ўтрымання даставілі відэаблогера Сяргея Пятрухіна.
 
Нагадаем, 27 ліпеня каля 12 гадзін у двары свайго дома да відэаблогера Сяргея Пятрухіна падышлі супрацоўнікі міліцыі і АМАПу. Вучастковы паведаміў блогеру, што па заяўленні Мікалая Рабушкі складзены матэрыял дзела, у рамках якога супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Сяргея з ператрусам. Сяргей Пятрухін запатрабаваў каб агляд праводзіўся ў прысутнасці яго адваката, але міліцыянты запярэчылі, маўляў закон не патрабуе прысутнасць адваката і затрымалі за “нападпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі” арт 23.4 КаАП. Да суда блогер ўтрымліваўся пад вартаў у ІЧУ Ленінскага РАЎС г. Брэста.
 
На пачатку суда суддзя Станіслаў Каліна забараніў фота і відэа здымкі.
 
Блогер Пятрухін выказаў не давер складу суда просіць ягонага адводу, бо суддзя можа быць заангажаваным і прадузятым, заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні адваката...
 
Суддзя задаволіў хадайніцтва і абвесціў перапынак ў пасяджэнні да 1жніўня. Разбіральніцтва прызначыў на 15-00.
 
Праваабаронца Уладзімір Малей каментуе сітуацыю з затрыманнем Сяргея Пятрухіна:
 
Кідаецца ў вочы шэраг парушэнняў закона супрацоўнікамі МУС:
 
- Непрадастаўленне магчымасці асабіста азнаёміцца з пастановай на правядзенне агляду кватэры. Дзеянні супрацоўніка МУС, які знаёміў з пастановай, даюць падставы лічыць, што дакумант быў аформлены “не адпаведным” чынам.
 
- Лічу, што дзеянні па агляду кватэры не мелі тэміновага характару, а таму не павінны правадзіцца ў адсутнасць гаспадара кватэры. Як бачым з абставінаў справы Пятрухіна даставілі ў РАЎС, а самі ўскрылі кватэру і ў прысутнасці панятых і невядома што шукалі. Пазней мы даведалісь, што ў Пятрухіна з кватэры вынялі сістэмны блок. Опіс вынятых рэчаў блогеру не выдалі, а па вызваленні з ІЧУ - тэлефон не вярнулі.
 
- Таксама парушана права на абарону, арт. 62 Канстытуцыі гарантуе права на абарону, а супрацоўнікі міліцыі адмовілі яму выклікаць адваката каб прысутнічаў пры правядзенні працэсуальнага дзеяння - агляд кватэры”.