Навіны
12.07.2018 Грамадства
“Суды агульнай юрысдыкцыі горада Брэста ператварыліся ў дубіну, з дапамогай якой карупцыянеры і іх памагатыя беспакарана наносяць ўдар па канстытуцыйным правам і свабодам грамадзян”
 
12 ліпеня працягваўся разгляд зыска ААТ “АйПаўер” супраць ГА "ЭкаДом" і грамадзян Алены Макарэвіч, Дзем’яна Лепясевіча, Дзмітрыя Бекалюка...
 
Будова пад Берасцем завода акумулятарных батарэй, прыцягвае пільную ўвагу берасцейцаў, якія перакананыя, што гэтай шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці ўвогуле не месца паблізу з горадам. На суды прыходзіць шмат неабыякавых грамадзян, якія бурна рэагуюць на несправядлівасць уладаў. Каб утаймаваць актыўнасць берасцейцаў, прадпрынятыя павышаныя меры бяспекі - у судзе шмат міліцыянтаў, звонку назіранне асоб ў цывільным, што вядуць фота-відэа фіксацыю і хаваюць твары.
 
Міліцыянеры ажыццяўляюць пропуск грамадзян у залу суда па пашпартам з запісам ў адпаведны журнал. Яны патлумачылі прысутным, што кантроль за наведвальнікамі вядзецца адпаведна распараджэння старшыні Маскоўскага суда г. Брэста, маўляў, гэта “пашырэнне правоў грамадзян”...
 
Нагадаем, 27 сакавіка суддзя Маскоўскага раёна г. Брэста Аляксей Карагода адмовіў у задавальненні грамадзянскага пазову ГА "ЭкаДом" і грамадзян Алены Макарэвіч, Дзем'яна Лепясевіча і Дзмітрыя Бекалюка аб прыпыненні гаспадарчай дзейнасці ТАА "АйПауэр" да правядзення паўторных грамадскіх слуханняў па будаўніцтву завода АКБ. (http://www.b-g.by/society/v-breste-sud-ozvuchil-reshenie-po-isku-grazhdan-i-oo-ekodom-k-kompanii-aypauer/)
 
Пасля таго, як рашэнне суда набыло юрыдычную моц, якім адмоўлена ў задавальненні пазову аб прыпыненні будаўніцтва, ААТ "АйПаўэр" сам звярнуўся ў суд.
 
Кіраўніцтва акумулятарнага завода патрабуе ад ГА "ЭкаДом" а таксама трох мясцовых актывістаў, якія выступілі з пазовам аб прыпыненні будаўніцтва завода, пакрыць сродкі, выдаткаваныя на адвакатаў, што прадстаўлялі інтарэсы «АйПаўэр» ў судзе - у памеры 2271 рублёў 13 капеек.
 
(http://mybrest.by/news/obshchestvo/zolotaya_zashchita_aypauer_trebuet_u_brestskikh_aktivistov_i_ekodoma_vozmestit_sudebnye_izderzhki/).
 
Суддзя суда Маскоўскага раёна г. Брэста Аляксей Сяргеевіч Карагода разглядае справу пак зыску ААТ “АйПаўер” супраць ГА "ЭкаДом", і грамадзян Алены Макарэвіч, Дзем’яна Лепясевіча, Дзмітрыя Бекалюка.
 
Суд забараніў фотаздымкі, маўляў, у зале вядзецца відэазапіс пасяджэння.
 
Далей суддзя паінфармаваў удзельнікаў разбіральніцтва аб магчымасці пакаёвага пагаднення.
Адказчыкі Дзем’ян Лепясевіч і прадстаўнік ГА “ЭкаДом” адсутнічалі на пасяджэнні суда, але яны выступілі з пісмовымі хадайніцтвамі адкласці разгляд справы на іншы тэрмін, каб яны мелі магчымасць удзельнічаць у судзе. Прадстаўнік ААТ “АйПаўер” быў супраць задавальнення хадайніцтва. Суддзя прызнаў прычыны адсутнасці вартыя увагі і задаволіў хадайніцтвы.
 
Прадстаўнік ААТ “АйПаўеэр” прадаставіў суду разлікі па адвакацкіх выдатках. Хадайніцтва адказчыкаў азнаёміцца з прадастаўленымі разлікаміі суд задаволіў.
 
Наступнае пасяджэнне суда прызначана на 19 ліпеня на 15-00.
 
Юрыст ГА "ЭкаДом" Сяргей Магонаў адзначае, што пры разглядзе справы суд мае права зменшыць заяўленую да спагнання суму, з улікам складанасці і працягласці справы: «Мы будзем хадайнічаць пра гэта, нягледзячы на тое, што справу будзе разглядаць суддзя, які пры разглядзе пазову аб прыпыненні будаўніцтва завода праігнараваў відавочныя парушэнні парадку правядзення грамадскага абмеркавання
(http://mybrest.by/news/obshchestvo/zolotaya_zashchita_aypauer_trebuet_u_brestskikh_aktivistov_i_ekodoma_vozmestit_sudebnye_izderzhki/).
 
Грамадзкі актывіст Фёдар Пятрусевіч у “фэйсбуку” выказвае думку, што “Суды агульнай юрысдыкцыі горада Брэста ператварыліся ў дубіну, з дапамогай якой карупцыянеры і іх памагатыя беспакарана наносяць ўдар не толькі па канстытуцыйным правам і свабодам грамадзян, але і па абаронцам навакольнага асяроддзя...”  (https://www.facebook.com/groups/168788820292870/permalink/223772314794520/)