Навіны
04.07.2018 Грамадства
Берасцейцы не падтрымалі потугі ідэолагаў па арганізацыі Дня Незалежнасці
 
Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята Беларусі. Адзначаецца што год 3 ліпеня - у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы адзначаюць максімальна шырока: у Менску праходзіць парад, а па ўсёй краіне - народныя гулянні з абавязковым святочным салютам.
 
Дата 3 ліпеня была прынятая падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Аднак ёсць некалькі меркаванняў. Частка грамадства Беларусі вядзе адлік незалежнасці краіны з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
 
Іншыя лічаць правільным адзначаць 27 чэрвеня, бо так яно адзначалася з 1991 – прымеркаванае да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце.
 
Трэція лічуць праўдзівым святкаванне нават не 27-га ліпеня, а 25-га жніўня 1991 года – наданне Дэкларацыі аб Незалежнасці канстытуцыйнай сілы.
 
Васіль Быкаў увогуле лічыў інакш:
 
Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая — але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?”.
 
Аднак мы адзначаем гэтае свята, смеючыся ў твар фактах, арганізуем святочны канцэрт з нагоды дня Незалежнасці пад ўказальным пярстом Леніна.