Навіны
30.06.2018 Грамадства
Шухер у Пінскім РАУС
 
Паводле атрыманай намі інфармацыі з Пінскага РАУС тыдзень таму звольнена 19 участковых за «фальсіфікацыю пратаколаў і іншую імітацыю бурнай дзейнасці».
 
Паводле крыніцаў, участковыя рабілі ліпавыя пратаколы за самагонаварэнне, «вешалі» іх на тых, хто адбывае пакаранне, хто з'ехаў у Расію і на іншых «мёртвых душ». Доказы рабілі наступным чынам -воду мяшалі з мукой, фатаграфавалі і прыкладалі да пратаколаў. Ну, і як водзіцца атрымлівалі бонусы- зоркі ды прэміі.
 
Выкрыла гэтую дзейнасць Мінскае УСБ, якое зацікавілася паказчыкамі пінчукоў - 4 апошнія гады тыя давалі выдатныя паказчыкі па выяўленні кропак самагонаварэння і знішчэння зелля.
 
48 службовых асоб, датычных да гэтага цырку, атрымалі дысцыплінарныя спагнанні.
 
Просім усіх, хто можа пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю тэлефанаваць па тэлефоне мтс 5397676 і пісаць на nardeputat@gmail.com
 
Ну, а мы чакаем інфармацыю ад прэсавай службы УУС Брэсцкага аблвыканкама
 
Сяргей Пятрухін,
Народны рэпарцёр