Навіны
27.06.2018 Грамадства
Ці варта абскарджваць рашэнне суда або не?
 
Сістэма спрацавала прэцэзыйна і суддзя суда Маскоўскага раёна горада Брэста Таццяна Ласковіч завяршыла скандальны працэс Дзяржаўнай установы аховы здароў’я Брэсцкая гарацкая центральная бальніца (БЦГБ) супраць лекара-неўролага Таццяны Фесікавай. Якую галоўны лекар БЦГБ Сяргей Коўшык звольніў пасля яе выступу на мітынгу 29 красавіка ў парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў.
 
Суддзя Таццяна Ласковіч пачала агучванне свайго судовага рашэння на 4 хвіліны раней вызначанага часу і запінаючыся паведаміла, што ў пазове да ўстановы БГЦБ аб аднаўленні на працы, выплаце сярэдняга заробка за час вымушанага прагулу і кампенсацыі маральнай шкоды адмовіць.
 
Тыя, хто прыйшоў падтрымаць Таццяну Фесікаву, лічаць прысуд ціскам за яе актыўны ўдзел у кампаніі па закрыццю завода акумулятарных батарэй (АКБ)
 
Зараз Таццяна Фесікава разважае, ці варта абскарджваць рашэнне суда або не.
 
Паўлюк Кавалёў