Навіны
26.06.2018 Грамадства
“Адвакацыя грамадскіх інтэрэсаў: украінскі досвед”
 
Па такой тэме ў Берасці прайшоў семінар. Праводзіла семінар трэнер з Украіны Таццяна Кавальчук .
 
У ходзе семінара былі падняты пытанні вывядзення грамадскіх і грамадска-палітычных пытанняў на ўзровень уладаў раёна, горада, вобласці, шляхі рашэння гэтых пытанняў.
 
Былі прыведзены прыклады ўкраінскага вопыту, а дакладней грамадскія пытанні Чаркасаў, напрыклад: “Прастора без бар’ераў”, у рамках якой у 2007 годдзе жыхары Чаркасаў паклапаціліся пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і прабілі будаванне адаптаваных бардзюраў.
 
Другое пытанне, якое было прыкладам, гэта “Грамадскі бюджэт”. У рамках гэтай акцыі, жыхары маюць магчымасць падаць заяўку на сацыяльны, або любы другі праект, які прафінансуецца часткай бюджэтных сродкаў.
 
Удзельнікі ўспомнілі удалыя і не вельмі грамадскія акцыі, напрыклад Дзень Волі, марші НеТунеядцаў.
У рамках семінара ўдзельнікі сфармавалі пытанне:
 
“Жыхары Берасця ва ўзросце да 22 гадоў не бяруць удзел у вырашэнні праблем, дзе ёсць іх інтэрэс”.
 
Гэтае пытанне абмеркавалі з розных бакоў, прапанавалі розныя рашэнні, паглыбіліся ў псіхалагічныя прынцыпы, якія кіруюць чалавекам, і паспрабавалі грамадскія праблемы сфармуляваць праз прызму патрэбаў канкрэтнага чалавека.
 
У выніку прысутныя барасцейцы разышліся вельмі натхнёнымі.