Навіны
31.10.2017 Грамадства
Дыскусія «Перспектывы працаўладкавання маладых спецыялістаў»
 
Праграма «Размеркаванне маладых спецыялістаў» запрашае студэнтаў, наймальнікаў, прадстаўнікоў навучальных устаноў, а таксама ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў дыскусіі «Перспектывы працаўладкавання маладых спецыялістаў», якая пройдзе Брэсце.
 
Мерапрыемства праходзіць у межах серыі дыскусій па працаўладкаванні выпускнікоў
 
У межах дыскусіі плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:
1. Сітуацыя на рынку працы маладых спецыялістаў.
2. Ці павінна захоўвацца практыка размеркавання выпускнікоў у існуючым выглядзе?
3. Якім чынам павінна аказвацца падтрымка ў працаўладкаванні выпускнікоў, якія навучаліся за кошт уласных сродкаў?
4. Якім можа быць узаемадзеянне грамадзянскай супольнасці і дзяржавы па папярэджанні парушэнняў правоў выпускнікоў пры размеркаванні?
5. Як матываваць наймальнікаў прымаць на працу маладых спецыялістаў (напрыклад, прадстаўленнем падатковых ільгот)?
 
Пасля мерапрыемства ў студэнтаў і наймальнікаў будзе магчымасць:
- атрымаць бясплатную кансультацыі па пытаннях размеркавання;
- абмеркаваць перспектывы працаўладкавання - абмяняцца кантактамі, рэзюмэ.
 
Мерапрыемства адбудзецца 4 лістапада 2017 года (субота) па адрасе: г. Брэст, вул. Халтурына, 2/1 (Прастора КХ). Пачатак а 14 гадзіне.
 
Уваход на мерапрыемства вольны, па папярэдняй рэгістрацыі: https://goo.gl/K3wGDe