Навіны
30.10.2017 Грамадства
Суд кампенсаваў судовыя выдаткі жыхара Пінска, які пацярпеў ад незаконных дзеянняў міліцыянтаў падчас веснавых акцый пратэсту
 
Нагадаем, што 26 сакавіка, як і ў іншых гарадах Беларусі, у Пінску на плошчы Леніна адбылася акцыя пратэсту супраць дэкрэта “Аб дармаедах” і адначасова салідарнасці з затрыманымі напярэдадні ў Менску актывістамі.
 
Непасрэдна на самой плошчы былі затрыманыя чатыры чалавекі, яшчэ дваіх затрымалі па за межамі плошчы. У чатырох затрыманных, дастаўленых у Пінскі ГАУС узялі тлумачэнні і адпусцілі. Неўзабаве пачаліся адміністрацыйныя працэссы і суды. Па вылікам за акцыю пратэсту на плошчы Леніна былі адміністратыўна пакараныя не менш за 14 чалавек. Усе справы былі падобныя адна на другую. Сведчанні сведак, якія з’яўляліся супрацоўнікамі міліцыі, былі аднолькавымі, як быццам пісаныя пад капірку і потым імі завучаныя напамяць. Гэтыя сведчанні былі падставай для вынясення рашэння па ўсіх адміністратыўных справах.
 
Але ў адной справе сістэма дала сбой. Спадар Андрэй Вабішчэвіч, які быў затрыманы не на плошчы Леніна а ў некалькіх дзесятках метраў ад яе, здолеў даказаць сваю правату.
 
На суд, які пачаўся 6 красавіка, ён наняў адваката. Прадаставіў відэа з камер назірання, дзе зафіксаваны сам момант, час і абставіны затрымання. Атрымалася што сведкі Тарасюк Д.Н і Філюк С. Н відавочна хлусяць, што бачылі на плошчы спадара Вабішчэвіча. Мала таго што затрыманне адбылося не на плошчы, дык яшчэ і раней чым сведчылі міліцыянты.
 
Два тыдні спатрэбілася каб судзя суда Пінскага раёна і горада Пінска вынес апраўдальнае рашэнне з фармулёўкай “спыніць справу з’за адсутнасці складу правапарушэння”.
 
Далей Андрэй Вабішчэвіч звярнуўся ў пракуратуру, каб там далі ацэнку дзеянням супрацоўнікаў МУС, якія яго затрымлівалі, пісалі рапарт, складалі пратакол аб правапарушэнні і ілжэсведчылі ў судзе. Таксама Андрэй звяртаўся і ў следчы камітэт. Па таму, як ідзе разбіральніцтва і якія адказы прыйшлі з адпаведных устаноў, стала ясна, што і пракуратура і СК пакрываюць незаконныя дзеянні міліцыі. Следчы камітэт наогул нічога незаконнага не выявіў, а пракуратура прызнала толькі тое, што вучастковы інспектар Андрэйчук дапусціў парушэнні падчас вядзення адміністрацыйнага працэсса, калі склаў пратакол не праверыўшы ўсіх фактаў і адправіў справу ў суд.
 
Суд Пінскага раёна і горада Пінска 20 красавіа вынес рашэнне спыніць справу з’за адсутнасці складу правапарушэння.
 
Аднак Андрэй Вабішчэвіч панёс фінансавыя страты, каб дамагчыся справядлівага рашэння. Таму ён падаў у суд позву да Пінскага ГАУСа і горфінадзела аб кампенсацыі коштаў выдаткаваных на паслугі адваката.
 
26 верасня адбылося папярэдняе судовае пасяджэнне. Разглядаць справу даручылі наместніку старшыні суда па грамадзянскіх справах Малейчуку Аляксандру Пятровічу. Прадстаўнікі адказчыкаў не з’явіліся. Судзя дабавіў да адказчыкаў Міністэрства фінансаў РБ, так як менавіта мінфін павінен плаціць, але не выключылі з спіса адказчыкаў і Пінскі ГАУС з гарфінадзелам.
 
Разгляд справы па сутнасці адбываўся 27 кастрычніка. Прадстаўнікі адказчыкаў не з’явіліся. Мінфін прыслаў ліст з пратэстам, у якім пісалі, што не павінны яны аплочваць паслугі адваката і ў дзеяннях супрацоўнікаў МУС не бачаць ніякіх парушэнняў заканадаўства. Гарфінадзел спаслаўся на тое, што кампенсаваць судовыя выдаткі павінны з дзяржаўнага бюджэта. Пінскі ГАУС паведаміў, што прыняў інфармацыю аб пачатку судовага працэса да ведама. У судовым паседжанні была выслухана пазіцыя пазывача, паказанні сведкаў-міліцыянтаў Пабярэжнага і Андрэйчука, якія дрэнна памяталі падзеі паўгадавой даўніны. Пабярэжны, які затрымліваў спадара Вабішчэвіча, казаў, што ніякага затрымання не адбывалася. А 26 сакавіка ён проста папрасіў Андрэя праехаць з ім для высвятлэння асобы. Аднак прызнаў, што калі б той не пагадзіўся, то даставіў бы яго ў ГАУС сілай. Яшчэ Пабярэжнгы сцвярджаў, што пазывач у той дзень хутка рухаўся з боку плошчы, але потым, на відэа, якое суд праглядаў, было бачна зусім адваротнае. Андрэйчук наогул блытаўся ў сваіх сведчаннях, намагаўся і сабе не нашкодзіць і начальства не падставіць. У прысутных у зале людзей гэта нават выклікала смех. Само пасяджэнне заняло ўвесь працоўны дзень, пачалось а 10-00 да 16-30 с адным перапынкам у паўтары гадзіны. Андрэй Вабішчэвіч прадаставіў доказы парушэнняў супрацоўнікамі міліцыі законадаўства і сваёй невінаватасці.
 
30 кастрычніка ў 10-00 было абяўлена рашэнне. Судзя Малейчук Аляксандр Пятровіч задаволіў пазоў Вабішчэвіча Андрэя:
 
Міністэрства фінансаў РБ павінна кампенсаваць яму 370 рублёў вытрачаных на паслугі адваката і дзяржпошліну за падачу позвы,
прызнаў неправамернымі дзеянні супрацоўніка Пінскага ГАУС вучастковага інспектара Андрэйчука.
 
Адносна іншых супрацоўнікаў ГАУС суддзя патлумачыў, што пракуратура праводзіла праверку і не пабачыла ў іх дзеяннях парушэнняў законадаўства.
 
Падрыхтаваў Алесь Рамановіч, Пінск.