Навіны
04.09.2017 Грамадства
У Брэсце адкрылася выстава
 
"Генерал Францішак Краёўскі – герой адроджанай Польшчы”
 
Генерал Ф. Краёўскі – адзін з лепшых камандзіраў Войска Польскага перыяду савецка-польскай вайны. Пасля ўступлення ў шэрагі польскай арміі змагаўся за адраджэнне і незалежнасць Польшчы. У 1919-21 гг. ён камандаваў 18-й пяхотнай дывізіяй, якая ўнесла істотны ўклад у перамогу ў Варшаўскай бітве – бітве, якая мела вырашальнае значэнне для захавання незалежнасці Польшчы і хуткае заканчэнне савецка-польскай вайны.
 
Адзінаццаць гадоў Францішак Краёўскі быў звязаны з Брэстам: жыў непадалёк Брэсцкай крэпасці, дзе служыў камандуючым IX Палескай акругі.
 
Генерал Францішак Краёўскі – кавалер Ордэна Воінскай доблесці, чатырохразовы кавалер Крыжа адважных, кавалер французскага нацыянальнага Ордэна ганаровага легіёна. Яго тактычныя здольнасці параўноўваюць з навыкамі генерала Уладзіслава Андэрса і Станіслава Мачека. Ён быў першым пяхотным генералам маладой незалежнай Польшчы, які здолеў паспяхова супрацьстаяць I Коннай арміі Сямёна Будзёнага.
 
Выстава – гэта аповяд пра выдатнага тактыка і харызматычнага чалавека. На выставе консульства РП прадставіла больш за 70 фатаздымкаў з архіва сям'і Краёўскіх, а таксама лісты, архіўныя дакументы і артыкулы.
 
У вернісажы прынялі ўдзел ўнучка генерала Веліслава Краёўска і гісторык Барташ Закжэўскі – аўтар кнігі пра 18-ю пяхотнай дывізіі Войска Польскага ў савецка-польскай вайне. Кніга – адзіная шырокая публікацыя пра гісторыю дывізіі і яе камандзіра. Кнігу можна набыць на адкрыцці выставы. Выстава падрыхтавана Генеральным консульствам РП у Брэсце. Архіўныя матэрыялы для выставы сабраны Таварыствам аматараў фартыфікацыі і гісторыі «Парахавы склеп ў Тэрэспалі» і Незалежным аб'яднаннем студэнтаў Універсітэта прыродазнаўчых і гуманітарных навук у Седліцах.
 
З 4 верасня па 6 кастрычніка з выставай можна будзе азнаёміцца ў візавым аддзеле генконсульства РП па вул. Куйбышава, 34.
 
Унучка генерала Веліслава Краёўска
Гісторык Барташ Закжэўскі