Навіны
30.08.2017 Грамадства
Мама, я жывой,
 
кажа мне сын, якога я бачу што ноч у снах...” – распавядае прысутным Святлана, маці Алеся Чаркашына.
 
28 жніўня на другую гадавіну смерці Алеся, які загінуў ва Украіне на Данбасе, на могілках ў Камяніцы-Жыравецкай, што пад Берасцем, сабраліся бацькі, паплечнікі, сябры, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднаняў каб ушанаваць памяць героя.
 
Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэту БХД, расказаў, што сёння Алесь Чаркашын стаў у адзін шэраг са 100 асобамі ў гісторыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія ахвяравалі сабой і загінулі за свае перакананні. Пра Алеся Чаркашына знятыя фільмы, якія глядзяць тысячы людзей, пішут кнігі...
 
Бацькам Чаркашына былі падораныя 2 кнігі выдадзеныя да 100-годдзя хрысціянскай дэмакратыі, у якіх згадваўся Алесь Чаркашын.
 
Предстаўнак евангельскай царквы, да якой належаў Алесь Чаркашын, дадаў: “Алесь стаіць у адным шэрагу з тымі пакутнікамі, якія ахвяравалі сваё жыццё, дзеля того каб праўда ўмацавалась тут на зямлі...
 
Сустаршыня аргкамітэту БХД Георгій Дмітрук з Кобрына расказаў аб асобе Алеся, аб ягонай музычнай творчасці, даў праслухаць некалькі песень у ягоным выкананні.
 
Выступалі сябры і знаёмыя, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, госці з іншых гарадоў і з замежжа...
 
Сустрэча скончылась выкананнем гімна “Магутны Божа”. Бацькі Алеся падзякавалі ўсім, кто прыйшоў ушанаваць памяць сына..