Навіны
29.08.2017 Грамадства
Благаславілі дзяцей на вучобу
 
У Берасце 27 жніўня ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя прайшоў традыцыйны малебен за вучняў перад пачаткам новага навучальнага года.
 
У царкве сабраліся дашкольнікі, школьнікі і студенты. За поспехі ў вучобе сваіх дзяцей маліліся таксама бацькі навучэнцаў.
 
Малебен па-беларуску за дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў адслужыў айцец Ігар.
 
Моліліся ў гэты дзень не толькі за вучняў, але і аб іх настаўніках, важнасць працы якіх цяжка ацаніць.