Навіны
25.08.2017 Грамадства
Гуманізм без межаў
 
У Брэсце адкрылася фотавыстава “Беларускі Чырвоны крыж – гуманізм без межаў”
 
На выставе прадстаўлены рэдкія архіўныя здымкі з фондаў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Міжнароднага Чырвонага Крыжа і ТАСС. Гэта дакументальнае сведчанне многіх трагічных момантаў гісторыі XIX-XXI стст. На здымках зафіксаваныя прыклады сапраўднага гуманізму, міласэрнасці і самаахвярнасці, з якімі супрацоўнікі Чырвонага крыжа сутыкаліся ў перыяды войнаў і пасляваенны час.
 
“Галоўная ідэя выставы, як і дзейнасць самога Чырвонага крыжа, простая: паўсюль і заўсёды павінна быць месца для чалавечнасці і літасці”, – паведамілі прадстаўнікі гарадской арганізацыі Чырвоны крыж падчас адкрыцця выставы.
 
Выстава “Беларускі Чырвоны крыж – гуманізм без межаў” праходзіць ў выставачнай залі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць” (каля Холмскай брамы).